Вы тут

У Чэнду адкрыецца музей пандаў


У Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань, што на паўднёвым захадзе Кітая, хутка адкрыецца новы музей вялікіх панд. Установа ўжо ўведзена ў пробную эксплуатацыю, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Будаўніцтва новага музея пры Чэндускай базе па даследаванні і гадоўлі вялікіх пандаў пачалося летась. Яшчэ ў 1992 годзе ў горадзе адкрыўся першы ў свеце тэматычны музей, які дэманструе жыццё бамбукавых мядзведзяў у іх прыродным асяроддзі пражывання.

Новы аб’ект будаўнічай плошчай 7179 квадратных метраў прызначаны для правядзення навукова-папулярных мерапрыемстваў, выстаў і навуковых даследаванняў. Дзверы музея, як стала вядома, будуць афіцыйна расчынены для наведвальнікаў у пачатку 2021 года.

Прэв’ю: rg.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».