Вы тут

Прамая лiнiя — кожны дзень


Чарговую прамую тэлефонную лiнiю правёў днямi начальнiк Галоўнага ўпраўлення юстыцыi Мiнаблвыканкама, член Савета Рэспублiкi Аляксандр Бачыла. На ўсе пытаннi зацiкаўленыя атрымалi падрабязную iнфармацыю.


— Калi тэлефануюць грамадзяне, даваць адказы я стараюся адразу, iмкнуся вырашаць пытанне iмгненна. Калi сiтуацыя нестандартная, спрэчная, то яна патрабуе паглыбленага вывучэння. Пры неабходнасцi падключаю адпаведныя службы. Мы не назапашваем пытаннi, каб перанакiраваць заяўнiкаў на прамую тэлефонную лiнiю цi на прыём грамадзян. Хтосьцi скажа, што мы кожны дзень ахвяруем сваiм часам, але ў далейшым такiя метады работы даюць яго эканомiю. Нам не даводзiцца затым гэтыя пытаннi раскручваць цэлы месяц. Ды i паперу зберагаем ад лiшняй перапiскi. Так што нас не назавеш бюракратамi, — цi то жартам, цi сур'ёзна кажа Аляксандр Аляксандравiч.

Сапраўды, Аляксандр Бачыла не адгароджваецца ад запытаў грамадзян высокай сцяной. Нумар яго тэлефона ў прамым доступе на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыi. Таму ў любы час дня ўсе ахвотныя могуць атрымаць неабходную iнфармацыю ў поўным аб'ёме.Тым больш што падчас цяперашняй эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi Аляксандр Аляксандравiч, ды i iншыя людзi, iмкнуцца скарацiць колькасць прамых сацыяльных кантактаў.

Дадам, што ў органаў юстыцыi шматпрофiльная дзейнасць, таму i пытаннi ад заяўнiкаў паступаюць рознабаковыя. Але, бадай, найбольш хвалююць жыццёвыя сiтуацыi. Напрыклад, спагнанне даўгоў, калi адзiн суб'ект гаспадарання не вяртае пазыку iншаму, алiментаў на ўтрыманне дзяцей. Цiкавяцца грамадзяне i тым, як зарэгiстравацца ў якасцi юрыдычнай асобы, iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Яны атрымлiваюць вычарпальную кансультацыю па сваiм запыце.

Але калi сiтуацыя складаная, спецыялiсты просяць выкласцi ўсё пiсьмова з абгрунтаванымi довадамi, аргументамi ўсiх зацiкаўленых. Усё больш грамадзян звяртаецца па электроннай пошце. Ёсць магчымасць звярнуцца i па вiдэасувязi.

— А якiя пытаннi часцей за ўсё адрасуюцца вам як сенатару?

— У верхнюю палату Нацыянальнага сходу я вылучаны ад трох раёнаў: Крупскага, Бярэзiнскага i Чэрвеньскага. Я не сказаў бы, што ў жыхароў узнiкае шмат пытанняў, як гэта было некалькi гадоў таму. Амаль што ўсе сем'i цяпер маюць iнфармацыйныя рэсурсы, яны арыентуюцца, у кампетэнцыi якога дзяржаўнага органа, службы, падраздзялення вырашэнне iх пытання. Мяркую, каля 95 % насельнiцтва ведае, да каго iм звяртацца. Далёка не ўсе iдуць на прыём, скажам так, да першага сустрэчнага чыноўнiка абласнога, рэспублiканскага ўзроўняў, што прыбыў у раён. Такая практыка, на маё меркаванне, паступова сыходзiць, а ў нашай сферы юстыцыi яна ўжо практычна звялася амаль зусiм.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: zhodinonews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без траўмаў і абмаражэнняў. З горкі — толькі кіраваны палёт

Без траўмаў і абмаражэнняў. З горкі — толькі кіраваны палёт

Аднак бестурботнае стаўленне да мер бяспекі пры катанні на каньках і лыжах, санках і цюбінгах кожны год нярэдка прыводзіць да сур’ёзных траўмаў.

Адукацыя

Аляксандр Жук: Вы тут і цяпер фарміруеце свае лідарскія якасці

Аляксандр Жук: Вы тут і цяпер фарміруеце свае лідарскія якасці

У БДПУ прайшла сустрэча рэктара са студэнцкім актывам.