Вы тут

Хто з бюджэтнiкаў зарабляе больш?


На мiнулай сесii Савета Рэспублiкi сенатары разгледзелi законапраект «Аб змяненнi законаў», якi скiраваны на прывядзенне васьмi законаў у адпаведнасць з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнiкаў бюджэтных арганiзацый».


Нагадаем, што са студзеня 2020 года аплата працы работнiкаў бюджэтных арганiзацый выконваецца на аснове тарыфнай сiстэмы, уведзенай гэтам указам.

— Колькасць надбавак сур'ёзна зменшылася, сама сiстэма, бясспрэчна, стала прасцейшая, але iдэальнага няма нiчога, — пераканана мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Iрына КАСЦЕВIЧ. Адказваючы на пытанне, цi не паўплывала гэта на памяншэнне памеру заробкаў бюджэтнiкаў, кiраўнiк ведамства звярнула ўвагу, што за 9 месяцаў бягучага года тэмп росту ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года склаў 119,8 %: па галiне аховы здароўя — амаль на 30 %, адукацыi — на 15 %.

— Сёння заробкi ў бюджэтных арганiзацыях апярэджваюць тэмп росту заробкаў па краiне, — удакладнiла мiнiстр у размове з карэспандэнтам «МС». — Сярэдняя заработная плата за верасень ва ўрача складала 1822 рублi, сярэдняга медперсаналу — 1117 рублёў, настаўнiка — 1022 рублi.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: spektr.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.