Вы тут

«Мы схiляемся да таго, што, мабыць, не трэба выбiраць дэпутатаў сельскiх Саветаў»


У Капыльскiм раёне — 34 дэпутаты раённага Савета i 117 — сельскiх Саветаў. Менавiта дэпутаты мясцовага ўзроўню — асноўны пасярэднiк памiж насельнiцтвам i ўладай. Яны жывуць тут, у раёне, i ведаюць амаль што кожнага свайго выбаршчыка, праблемы, якiя хвалююць тутэйшых людзей, i маюць усе магчымасцi давесцi iх патрэбы да розных службаў i падраздзяленняў, тых, якiя могуць дапамагчы ў вырашэннi самых розных пытанняў.


Сёння вядзецца шмат размоў, дэбатаў наконт таго, цi патрэбны наогул дэпутаты сельскiх Саветаў. У кожнага сваё абгрунтаванне. У сувязi са скарачэннем колькасцi сельскага насельнiцтва выбраць годнага кандыдата ў дэпутаты вельмi складана, сцвярджаюць адны. Iншыя ўпэўнены, што iх могуць замянiць старэйшыны вёсак, неабходна толькi залiчваць iм гады знаходжання на гэтай пасадзе ў працоўны стаж. А магчыма, i плацiць нейкую суму за работу.

— Мы схiляемся да таго, што, мабыць, не трэба выбiраць дэпутатаў сельскiх Саветаў. Дэпутаты раённага Савета працуюць эфектыўна, сумленна выконваюць свае абавязкi. Гэта прадстаўнiкi розных прафесiй i сфер дзейнасцi: кiраўнiкi сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнiкi адукацыi, медыцыны, бiзнесу. У нас ёсць i дэпутаты-пенсiянеры, якiя актыўна адстойваюць iнтарэсы жыхароў сваёй акругi, а таксама маладыя людзi, якiя выказваюць шмат цiкавых iдэй. Словам, кожны вырашае праблемы па меры сваёй магчымасцi, — кажа старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Iрына Кiсляк. — Я заўсёды нагадваю сваiм дэпутатам: вы павiнны не слухаць, а чуць людзей. Менавiта так можна пачуць шмат слушных прапаноў. Разам з тым не ўсё магчыма ажыццявiць тут i цяпер — з розных прычын, у тым лiку i фiнансавых. Таму не трэба даваць дарэмных абяцанняў. Варта рэальна глядзець на сiтуацыю i тлумачыць яе людзям: магчыма, з гэтым пытаннем давядзецца пачакаць.

Для Капыльскага раёна вельмi актуальна навядзенне парадку на зямлi. I гэтаму ёсць тлумачэнне — раён вялiкi, сельскагаспадарчы. На яго тэрыторыi знаходзiцца 208 населеных пунктаў, 137 грамадзянскiх могiлак. Як нi ў якiм iншым раёне Мiнскай вобласцi тут стаiць пытанне зносу старых i пустуючых дамоў. На сённяшнi дзень iх 1628. Гэта вельмi шмат. Да канца года неабходна знесцi 78 будынкаў, але план па гэтым паказчыку ўжо перавыканалi. Сродкi, што выдзелены на гэтыя мэты, — 40 тысяч рублёў, працягваюць асвойваць.

— У зносе дамоў нам вельмi дапамагаюць нашы дэпутаты — кiраўнiкi сельгаспрадпрыемстваў: выдзяляюць тэхнiку, рабочых. Праўда, цяпер мы больш працуем з уласнiкамi, спадчыннiкамi, каб яны самi займалiся гэтай справай. Наконт тых дамоў, якiя па рашэннi суда перайшлi да сельскага Савета, прымаем рашэннi аб далейшым выкарыстаннi. Запатрабаваныя насельнiцтвам прадаём. Непрыдатныя для жыцця зносiм, закопваем рэшткi, акультурваем зямельныя ўчасткi i ўводзiм iх у грамадскi севазварот, — канстатуе Iрына Мiкалаеўна.

Дарэчы, дэпутат раённага Савета — дырэктар фiлiяла «Вялiкая Раёўка» ААТ «Крынiца» Iван Дамашэвiч за значную дапамогу ў рашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва, добраўпарадкаваннi населеных пунктаў узнагароджаны граматай абласнога Савета дэпутатаў.

— Прыкметны ўклад у азеляненне горада, раёна ўносiць дэпутат Мiнскага абласнога Савета Сяргей Ульдзiновiч, якi ўзначальвае Капыльскi вопытны лясгас. Менавiта Сяргей Станiслававiч дапамагае з пасадачным матэрыялам. Акрамя таго, мы самi выкопваем маладыя дрэўцы i кусты ў лесе, абапал дарог, i высаджваем iх на тэрыторыi сельсаветаў. Восенню пасадзiлi больш як 1300 дрэў i 600 дэкаратыўных кустоў. А з пачатку года 3540 дрэў i 2400 дэкаратыўных кустоў. I гэтая работа працягваецца, — падкрэслiвае мая суразмоўнiца. — Яшчэ адна наша задума — уладкаванне клумбаў. Горад раздзялiлi на мікрараёны — арганiзацыi, прадпрыемствы, установы, якiя тут знаходзяцца, будуць упрыгожваць сваю тэрыторыю кветкамi. За кожным з іх замацаваны дэпутат раённага Савета, якi будзе не толькi кантраляваць выкананне намечанага, але i сам прымаць непасрэдны ўдзел у агульнай справе.

Лiтаральна фантануе iдэямi дэпутат раённага Савета Анатоль Пяткевiч, якi ўзначальвае Капыльскi дзяржаўны каледж. Менавiта ён прапанаваў стварыць сядзiбу «Мядовая заiмка». Мясцовыя ўлады падтрымалi iдэю, перадалі клеткі для птушак, якія былі змайстраваны ў школах раёна. Навучэнцы ўстановы разам з выкладчыкамi, майстрамi вытворчага навучання ўладкоўвалi ўчастак, добраўпарадкавалi тэрыторыю. Нядаўна Анатоль Францавiч быў узнагароджаны граматай абласнога Савета дэпутатаў.

— I сёння, мабыць, самае галоўнае пытанне, якое прапрацавалi з усiмi дэпутатамi, — унясенне змяненняў у Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь,— лiчыць Iрына Кiсляк. — Мы прынялi ўдзел у абласных дыялогавых пляцоўках, выязджалi ў Салiгорск. Правялi такiя пляцоўкi i ў сваiм раёне. Ад дэпутатаў, жыхароў паступiлi слушныя прапановы. Яны датычылiся Выбарчага кодэкса, дэпутатаў сельскiх Саветаў. Шмат выказванняў было па ўдасканаленнi маладзёжнай палiтыкi, маладзёжнай вертыкалi, у асноўным ад маладых людзей. Частка прапаноў датычылася Зямельнага кодэкса. У прыватнасцi, каб выдзяленнем дадатковай зямлi суб'ектам гаспадарання займалiся на мясцовым узроўнi. Не варта нагружаць кiраўнiка дзяржавы такiмi дробязнымi пытаннямi.

Усе пажаданнi зафiксавалi i накiравалi ў Мiнскi абласны Савет дэпутатаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: «Не слухаць, а чуць». Такi дэвiз капыльскiх дэпутатаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.