Вы тут

Завяршаецца пяцiдзённы анлайн-форум «Рэгiянальнае ўзаемадзеянне для ўстойлiвага развiцця мясцовай эканомiкi»


Развiццё сельскiх тэрыторый, стварэнне камфортных умоў жыцця, лiквiдацыя рознiцы памiж горадам i вёскай — усё гэта магчыма, калi ёсць iнiцыятыва, ёсць лiдар i выразны план дзеянняў. Анлайн-форум, якi прайшоў у рамках праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасцi ў сельскiх раёнах Магiлёўскай вобласцi», дазволiў прааналiзаваць, што зроблена для ўзмацнення рэгiянальнага супрацоўнiцтва i чаго яшчэ не хапае для далейшага ўстойлiвага развiцця тэрыторыi рэгiёна. Праект рэалiзуецца Слаўгарадскiм райвыканкамам у партнёрстве з Быхаўскiм, Клiчаўскiм, Краснапольскiм i Чэрыкаўскiм райвыканкамамi, Мiжнародным фондам развiцця сельскiх тэрыторый i фiнансуецца Еўрапейскiм саюзам. Знамянальна, што тры раёны задзейнiчаны ў дзяржпраграме развiцця паўднёва-ўсходняга рэгiёна Магiлёўшчыны.


Сiнергетычны эфект

Праект стартаваў два гады таму, i за гэты час зроблена нямала. За згаданы тэрмiн на конкурс паступiлi 195 мясцовых i рэгiянальных iнiцыятыў, звязаныя з садзейнiчаннем занятасцi насельнiцтва.

Цiкавасць да праекта расце. Сёння ўжо можна сказаць, што ўзаемадзеянне ажыццяўляецца на ўзроўнi не пяцi, а сямi раёнаў. Да пiлотных раёнаў далучыўся Хоцiмск, перыядычна ў праекце ўдзельнiчае Крычаў.

— Мы аб'ядналiся з мэтай максiмальна выкарыстоўваць нашы магчымасцi, — кажа старшыня Слаўгарадскага райсавета дэпутатаў Святлана Язерская. — У кожным раёне ёсць iнiцыятыўныя групы, людзi, якiя могуць прыняць удзел у пошуку рашэнняў, i агульная задача — развiваць тэрыторыю, думаць аб павышэннi дабрабыту жыхароў. Разумеючы, што ў нас адны праблемы, мы шукаем агульныя шляхi iх вырашэння. Гэта сiнергетычны эфект, скiраваны на тое, каб падтрымаць адно аднаго.

Для прасоўвання мясцовых тавараў i паслуг у Слаўгарадскiм раёне зарэгiстраваны таварны знак «Гаспадарчы сыр». Да спажывецкага кааператыва далучылiся iнiцыятыўныя групы з Краснапольскага i Чэрыкаўскага раёнаў. У Чэрыкаве па iнiцыятыве кандытараў прафлiцэя № 11 з удзелам Слаўгарадскага i Краснапольскага раёнаў створана гастранамiчная лаўка, якая папулярызуе прадукцыю дамашняй вытворчасцi. У Краснаполлi з'явiўся кааператыў «Горская скарбнiца» i iнфармацыйны цэнтр па тэхналогii вырошчвання сунiц. Асаблiвая ўвага аддаецца iнклюзiўнай эканомiцы. У Клiчаўскiм раёне рэгiянальная iнiцыятыва «Рамонак» стварыла свой персанальны сайт, адмiнiстратарам якога з'яўляецца чалавек з абмежаванымi магчымасцямi. У раёне сёння працуюць чатыры сацыяльныя швейныя майстэрнi, звыш 50 чалавек з абмежаванымi магчымасцямi прымаюць удзел у мерапрыемствах мясцовых i рэгiянальных iнiцыятыў. I гэта толькi некаторыя прыклады паспяховай дзейнасцi праекта на тэрыторыi рэгiёна.

— Мы ўжо разумеем, — кажа Святлана Язерская, — у якiх сферах можам працаваць. Гэта сельская гаспадарка, рамеснiцтва, турызм, экалогiя. Працуем з людзьмi з абмежаванымi магчымасцямi, аказваем падтрымку ўстановам адукацыi, культуры. Мы навучылi спецыялiстаў, якiя працуюць з iнiцыятыўнымi групамi на месцах. Забяспечылi iх ноўтбукамi, прынтарамi, набылi мэблю — адным словам, стварылi для iх рабочыя месцы. Рэгiянальны савет дзейнiчае, нягледзячы на тое, што прысутнiчае здаровая канкурэнцыя. Але калi разабрацца, мы не канкурэнты адзiн аднаму, мы партнёры. Сумесна мы можам знайсцi выйсце i зразумець, менавiта што трэба рабiць.

Платформы для iнiцыятыўных

Сучасныя тэндэнцыi рэгiянальнага i мясцовага развiцця, мясцовая эканомiка як складовая частка ўстойлiвага развiцця тэрыторыi, вопыт распрацоўкi i ўкаранення падыходу «разумная спецыялiзацыя» на рэгiянальным узроўнi — гэта толькi некаторыя з тэм, якiя разглядалiся на форуме. У рамках тэматычных пляцовак абмяркоўвалiся праблемы развiцця турызму ва ўмовах пандэмii COVID-19, магчымасцi выкарыстання iнавацыйных падыходаў для развiцця сельскiх раёнаў, спосабы паскарэння лiчбавiзацыi, стварэнне ўмоў для развiцця мясцовай эканомiкi i росту занятасцi i самазанятасцi. Галоўнымi ўдзельнiкамi форуму сталi сапраўды дасведчаныя людзi — кiраўнiкi праектаў i iнiцыятыў, прадстаўнiкi раённых i абласной выканаўчай улады, мiжнародных арганiзацый, бiзнесу, ВНУ Магiлёўскай вобласцi, дэпутаты, iнiцыятыўныя групы па розных кiрунках. Можна было азнаёмiцца з вопытам работы як асобных раёнаў Магiлёўскай вобласцi, так i з замежнымi практыкамi на прыкладзе зямлi Паўночны Рэйн-Вестфалiя. Сваiмi напрацоўкамi па аграэкапрадпрымальнiцтве падзялiлiся эксперты з Грузii i Украiны.

— Форум атрымаўся вельмi насычаны i iнфарматыўны. Ужо ў першы дзень было зразумела, што ён усiм цiкавы, бо кожнаму ўдзельнiку сапраўды ёсць што расказаць, — кажа Святлана Язерская. — Мы ўжо ведаем, чыю практыку распаўсюджваць на рэгiён, як сумесна прыцягнуць знешнiя рэсурсы i мабiлiзаваць унутраныя. Гэты форум даў новы iмпульс да развiцця сельскiх тэрыторый. Пытаннi, якiя разглядалiся на iм, цалкам пераплеценыя з жыццём вобласцi. У аблвыканкаме якраз адбылося абмеркаванне стратэгiй устойлiвага развiцця Магiлёўскай вобласцi да 2035 года, гэтае ж пытанне разглядалася i падчас форуму. Вялiкая ўвага аддаецца лiчбавiзацыi, вывучэнню яе сутнасцi i спосабаў прымянення ў эканомiцы, стварэнню новых падыходаў. Перш за ўсё людзей трэба вучыць. Для Слаўгарада вельмi актуальнае развiццё школы менеджараў, бо мы жадаем стварыць цэнтр падтрымкi сельскага прадпрымальнiцтва ў вёсцы Старая Каменка. Для нас важна развiваць у рэгiёне стартап-рух. Нам цiкава ўсё, што можа садзейнiчаць стварэнню ўмоў для раўнамернага развiцця тэрыторыi, а таксама вопыт i разуменне, як усё тое рабiлi iншыя. Гэта не значыць, што мы скапiруем iх. Нам важна ведаць, што i дзе адбываецца i што можна пераняць. Добра вучыцца на памылках iншых i рабiць яшчэ лепш. З iншага боку, у нас таксама ёсць чым падзялiцца. Рэгiянальнае супрацоўнiцтва — гэта таксама мiжнародны вопыт.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Загаловак у газеце: Сеткавыя стасункі для павышэння якасцi жыцця

Выбар рэдакцыі

У свеце

Чарназём з дастаўкай. Чаму ва Украіне зямлю выставілі на продаж?

Чарназём з дастаўкай. Чаму ва Украіне зямлю выставілі на продаж?

Набываць землі сельгаспрызначэння замежнікам па-ранейшаму не дазваляецца.

Культура

Які будзе каралеўскі палац у Старым замку?

Які будзе каралеўскі палац у Старым замку?

Гэта другая чарга рэстаўрацыі.

Грамадства

Вучоба анлайн і афлайн. Як лічбавыя тэхналогіі дапамагаюць спраўляцца з выклікамі часу?

Вучоба анлайн і афлайн. Як лічбавыя тэхналогіі дапамагаюць спраўляцца з выклікамі часу?

Пасля пандэміі каранавіруса адукацыя ўжо ніколі не будзе ранейшая.