Вы тут

МНС унесла змены ў правілы пажарнай бяспекі для жылых дамоў


У Беларусі ўнесены змены ў правілы пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, дач, гаспадарчых пабудоў, якія знаходзяцца на зямельным участку, выдзеленым для вядзення калектыўнага садоўніцтва або дачнага будаўніцтва. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях № 39 ад 6 кастрычніка 2020 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У прыватнасці, дапоўнены абавязкі кіраўнікоў арганізацый, удзельнікаў сумеснага домаўладання. Ім неабходна забяспечваць перыядычную праверку вонкавых пажарных і металічных лесвіц, прызначаных для эвакуацыі людзей, своечасовае выкананне прадпісанняў і патрабаванняў органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду, а таксама праверку стану супрацьпажарнага водазабеспячэння.

Правіламі дадаткова вызначана, што грамадзяне павінны ўтрымліваць у працаздольным і спраўным стане устаноўленыя ў жылых памяшканнях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а таксама прылады вываду сігналу аб спрацоўванні на фасад будынка.

Не дапускаецца пакідаць без нагляду запаленыя свечкі, якія працуюць цеплагенерыруючыя апараты, курыць у ложку ці іншым месцы для сну, а таксама выкідваць цыгарэты і запалкі непатушанымі, у тым ліку з вокнаў і балконаў, у смеццеправоды, смеццевыя кантэйнеры і скрыні на прыдамавой тэрыторыі. Забараняецца запускаць вырабы, прынцып ўздыму якіх на вышыню заснаваны на награванні паветра ўнутры канструкцыі з дапамогай агню. Таксама не дапускаецца пашкоджваць элементы сістэм пажарнай аўтаматыкі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, прылады вываду сігналу аб спрацоўванні на фасад будынка, дэмантаваць або перашкаджаць іх рабоце.

Змены закранулі тэрміны і вызначэнні, якія ўжываюцца ў правілах пажарнай бяспекі, патрабаванняў да эксплуатацыі цеплагенерыруючых апаратаў і ацяпляльных прыбораў, печаў, а таксама патрабаванняў да зместу будынкаў, збудаванняў і памяшканняў.

Пастанова ўступае ў сілу з 27 лістапада 2020 года.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.