Вы тут

Адмысловыя таблічкі з інфармацыяй аб героях Вялікай Айчыннай вайны з’явіліся ў Гомелі


Яны ўсталяваны на жылых дамах мікрараёна новабудоўляў Шведская Горка.


Інфармацыйныя таблічкі ў гонар Дзмітрыя Пенязькова і Рыгора Дзенісенкі цяпер славутасць новага мікрараёна Шведская Горка. Імёнамі Герояў Савецкага Саюза, які звязалі сваё жыццё з Гомелем, у 2015 годзе тут былі названыя вуліцы.

Савецкі афіцэр Дзмітрый Пенязькоў родам з Гомеля. Да пачатку вайны паспеў папрацаваць настаўнікам. У 1945-м адным з першых фарсіраваў Одэр, гранатамі знішчыў танк праціўніка. Перадавым атрадам, у складзе якога ён знаходзіўся, быў захоплены плацдарм. 22 красавіка 1945 года адбыўся штурм адной з важных вышынь і Пенязькоў, першым дасягнуўшы вяршыні, усталяваў на ёй чырвоны сцяг. Затым адзін за кулямётам утрымліваў вышыню, пакуль не падышлі асноўныя сілы роты, і, нягледзячы на раненне, не пакінуў поле бою. У мірны час Дзмітрый Нікандравіч шмат гадоў працаваў у філіяле Беларускага політэхнічнага ўніверсітэта ў Гомелі. Памёр Герой Савецкага Саюза ў 2002 годзе. У 2004 годзе сярэдняй школе № 3 Гомеля было прысвоена ганаровае імя Д. Н. Пенязькова.

Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці Рыгор Дзенісенка нарадзіўся ў 1922 годзе на Харкаўшчыне, з 1943-го ваяваў на ўкраінскіх франтах, быў штурманам эскадрыллі 235-га штурмавога авіяпалка. Здзейсніў амаль 200 баявых вылетаў, знішчыў 8 самалётаў, некалькі дзясяткаў танкаў, больш за 100 варожых аўтамашын. Удзельнічаў у баях за вызваленне Венгрыі, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Пасля вайны працягнуў службу ў Савецкай Савецкай Арміі да 1957 года. Больш за 50 гадоў палкоўнік запаса пражыў у Гомелі, працаваў старшым інжынерам на заводзе «Электраапаратура». Памёр Герой Савецкага Саюза ў 2011 годзе.

Сёння ў маладым гомельскім мікрараёне новабудоўляў, дзе вуліцы названыя ў гонар выбітных гамельчукоў, пражываюць больш за 13 тысяч чалавек. Аднак, на жаль, не ўсе жыхары Шведскай Горкі да гэтага часу ведаюць, у гонар каго названыя вуліцы іх мікрараёна. На гэта звярнуў увагу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу папярэдняга склікання, гамяльчук  Павел Ждановіч, які праводзіў сустрэчы з моладдзю. Дэпутат выступіў з ініцыятывай вырабіць адмысловыя таблічкі з інфармацыяй аб Героях Вялікай Айчыннай вайны. Выканаў памятныя дошкі індывідуальны прадпрымальнік з Рэчыцы.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.