Вы тут

У БДУ прыдумалі, як пераўтвараць адходы броварства ў карысныя ўгнаенні


Магістрант хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Юлія Чылік распрацавала тэхналогію па вытворчасці ўгнаенняў на аснове адходаў броварства. Даследчык прапануе адпрацаваныя піўныя дрожы разбураць ферментамі. Такі падыход мае экалагічную і сельскагаспадарчую каштоўнасць. Часцей за ўсё піўныя адходы зліваюць у ачышчальныя збудаванні, што прыводзіць да закісання, гніення і зніжэння якасці пітной вады. Альтэрнатыўным шляхам утылізацыі дадзеных адходаў з'яўляецца іх выкарыстанне ў якасці ўгнаенняў.


Новая тэхналогія дазваляе атрымаць з піўных дрожджаў карысныя для павелічэння ўраджаю і ўстойлівасці раслін да знешніх фактараў рэчывы. Інавацыйны падыход не мае аналагаў па складзе ферментаў, што выкарыстоўваюцца.

Распрацоўка мае і эканамічную выгаду. Яна дазволіць знізіць выдаткі на ўтылізацыю адходаў і атрыманне камерцыйнага прадукту сельскагаспадарчага прызначэння. Прапанаваны спосаб з'яўляецца экалагічна бяспечным і можа выкарыстоўвацца пры вытворчасці экалагічна чыстых прадуктаў.

У цяперашні час распрацоўка знаходзіцца ў стадыі апрабацыі. Праект Юліі Чылік ўжо атрымаў прызнанне і стаў пераможцам на конкурсе “Экаідэі  - у жыццё”, які адбыўся ў рамках Міжнароднага студэнцкага экалагічнага кангрэса.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: bsu.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.