Вы тут

Акцыя «Цвярозы кіроўца» стартуе на тэрыторыі Міншчыны


З 27 па 30 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца».


Па інфармацыі УДАІ УУС Мінаблвыканкама, за 10 месяцаў года па віне нецвярозых кіроўцаў здзейснена 93 дарожна-транспартных здарэнні, у якіх 32 чалавека загінулі, (у 2019 −19) і 70 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

«Нагадваем, што дзеючым заканадаўствам за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на тры гады і штрафу ў памеры ад 50 да 100 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане ап’янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап’янення, незалежна ад права ўласнасці».

Дарэчы, за названы перыяд на тэрыторыі вобласці вартавымі дарог затрымана больш за 3 тысячы кіроўцаў у стане ап’янення. Паўторна на працягу года выяўлена156 фактаў дадзенага правапарушэння, кіроўцы прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

ДАІ Мінскай вобласці заклікае грамадзян не заставацца абыякавымі. Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе чалавек у стане ап’янення, паведаміце на тэлефонную лінію 102.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pvlida.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».