Вы тут

На наступным тыднi ўжо ўдзень будзе да мiнус 5 градусаў


У чацвер метэаралагiчныя ўмовы ў краiне фармавала цёплая частка цыклону, названага нямецкiмi сiноптыкамi «Таня», i тэмпературны фон быў на 3—5 градусаў вышэйшы за клiматычную норму. А ў выхадныя пачнецца пахаладанне, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра гiдраметэаралогii, кантролю радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Сёння ўдзень умовы надвор'я на тэрыторыi краiны будуць вызначаць атмасферныя франты ад гэтага цыклону, цэнтр якога з поўначы Батнiчнага залiва ссоўваецца на Цвярскую вобласць Расii. На большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу.

А вось у гэтыя выхадныя на надвор'i адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў i халоднай паветранай масы, якая распаўсюджваецца з паўночнага захаду Еўропы. Чакаецца шмат аблокаў. У суботу на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя ападкi, у асноўным у выглядзе снегу, мокрага снегу. Уначы i ранiцай месцамi магчымы слабыя туман i галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзiца. Вецер прагназуецца паўночна-заходнi, заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 4 градусаў да 2 цяпла, удзень — ад 2 марозу да 4 цяпла.

У нядзелю чакаецца дзень снегу. У нашай краiне ён будзе iсцi практычна паўсюдна i амаль цэлыя суткi. На асобных участках дарог — галалёдзiца. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 марозу да 1 цяпла, удзень — ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, на наступным тыднi нас чакае iстотнае пахаладанне, калi тэмпературны рэжым у многiх раёнах Беларусi спачатку вернецца ў клiматычныя рамкi, а ў першых чыслах каляндарнай зiмы сярэднясутачныя тэмпературы абяцаюць нават крыху нiжэйшыя за норму. На значнай частцы тэрыторыi ляжа снежнае покрыва.

У панядзелак халодны вецер прыйдзе да нас з поўначы Еўропы. Таму на большай частцы тэрыторыi краiны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мiнус 7 градусаў, удзень — ад 4 марозу да 1 цяпла. Але гэта толькi «кветачкi», сапраўдны холад наперадзе.

У наступныя два днi (у аўторак i сераду) надвор'е будуць фармiраваць арктычныя паветраныя масы i малаактыўныя франтальныя раздзелы. Атмасферны цiск вырасце, аблокi пачнуць рассейвацца, ападкаў стане менш. Толькi ў асобных раёнах краiны магчымы кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы складзе да мiнус 7 градусаў, пры праясненнях — 8—10 марозу. Удзень таксама будзе не зусiм камфортна — ад 5 марозу да 1 цяпла. Вось так — снежань на носе.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.