Вы тут

Памяць Дыега Марадоны ўшануюць у Брэсце


Лёс легендарнага футбалiста звязаны i з беларускiм спортам. У 2018 годзе ён стаў старшынёй праўлення футбольнага клуба «Дынама-Брэст». Падчас свайго адзiнага прыезду ў Брэст у лiпенi 2018 года Марадона даў прэс-канферэнцыю, дзе падзялiўся сваiмi планамi на работу з клубам, паглядзеў матч «Дынама-Брэст» супраць «Шахцёра», пазнаёмiўся з гульцамi. На тым удзел аргенцiнца ў жыццi брэсцкага клуба скончыўся. Але гэтая спроба супрацоўнiцтва стала значнай падзеяй у гiсторыi ўсяго беларускага футбола.


У дзень матча «Дынама-Брэст» — «Нёман» 28 лiстапада ў фан-зоне брэсцкага стадыёна будзе арганiзавана выстаўка ў гонар Дыега Марадоны. Памятную экспазiцыю прадставiць брэсцкi калекцыянер Георгiй Дарбуашвiлi. Увазе наведвальнiкаў будзе прапанавана больш за 10 альбомаў з фотаздымкамi i выразкамi з розных выданняў, прысвечаных кар'еры Марадоны. Сярод эксклюзiўных экспанатаў — футболкi аргенцiнскай зборнай, сувенiры з чэмпiянатаў свету, звязаныя з футболам Аргенцiны i яго легендарным прадстаўнiком Дыега Марадонай.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: mago-images.de 

 

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.