Вы тут

Намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Дзмiтрый Крутой правёў асабiсты прыём грамадзян


«На прыёмах грамадзян мы аналiзуем тэмы, якiя найбольш хвалююць людзей. На першым месцы заўсёды жыллёвыя, зямельныя пытаннi, вылучэнне льготных крэдытаў, субсiдый. Гэты блок займае практычна 50 % на кожным прыёме грамадзян. Акрамя таго, павялiчылася колькасць пытанняў, звязаных з сiстэмнымi стратэгiямi развiцця асобных галiн. У мяне на прыёме сёння будуць транспартнiкi, далей будзем сустракацца з прадпрымальнiкамi», — сказаў Дзмiтрый Крутой.


Ён нагадаў, што цяпер фармiруюцца прагнозныя дакументы сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на наступныя пяць гадоў, вызначаюцца прыярытэты, дзяржпраграмы, бюджэт. «Кожны хоча загадзя ведаць, на што можна разлiчваць, якiя iнiцыятывы можна ўнесцi. Мы, вядома, гэта вiтаем, праводзiм сустрэчы ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, апрацоўваем адпаведную iнфармацыю i перадаём ураду, парламенту i ў iншыя структуры, каб забяспечыць больш якасную падрыхтоўку стратэгiчных дакументаў», — адзначыў ён.

На прыём да Дзмiтрыя Крутога прыйшлi тры жыхаркi Барысаўскага раёна, якiя стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Па iх словах, iм былi выдадзеныя накiраваннi ў кааператыў, яны плацiлi ўзносы i разлiчвалi на субсiдыi, але атрымалi адмову. Акрамя таго, пайшлi размовы аб тым, што кааператыў будуць расфармiроўваць або рэарганiзоўваць. Пры гэтым дом ужо будуецца, чакаецца, што ён будзе здадзены ў наступным годзе. Як растлумачылi ў Мiнаблвыканкаме, праблема датычыцца ўсяго ЖБВК у цэлым. Мяркуецца, што пры фармiраваннi кааператыва чарговасць не была захаваная. У сувязi з гэтым цяпер праводзiцца праверка. У Мiнаблвыканкаме падкрэслiлi, што iнфармацыя аб рэарганiзацыi кааператыва няправiльная, усе рашэннi будуць прымацца пасля завяршэння праверкi.

«На жаль, такая сiтуацыя не адзiнкавая. Iнiцыявана праверка адпаведных кантрольных органаў, i мы дачакаемся яе вынiкаў. Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта папросiць цэнтральны апарат Камiтэта дзяржкантролю далучыцца, таму што выпадак не зусiм стандартны. Каб iнтарэсы грамадзян нi ў якiм разе не пацярпелi, прапануем iм усе магчымыя варыянты выхаду з гэтай сiтуацыi», — падкрэслiў Дзмiтрый Крутой.

На прыём грамадзян запiсалася таксама шматдзетная мацi з Мiнскага раёна, у якой узнiклi цяжкасцi пры атрыманнi зямельнага ўчастка для будаўнiцтва дома. Гэтае пытанне ўзята на кантроль.

БелТА

Загаловак у газеце: Жыллёвыя i зямельныя пытаннi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».