Вы тут

Прэзідэнт: Беларусь гатовая дапамагчы Польшчы ў лячэнні хворых каранавірусам


Беларусь гатовая дапамагчы Польшчы ў лячэнні хворых каранавірусам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас наведвання 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, паведамляе БЕЛТА.


У бальніцы Прэзідэнт зноў выказаўся пра жаданне польскіх уладаў перавабіць у сваю краіну беларускіх медыкаў. «Нам трэба сваіх хворых лячыць, але мы гатовыя і ім дапамагчы. Але толькі давайце па-чалавечы: вам трэба — мы да вас адправім брыгаду, дапаможам», — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы 27 лістапада азнаёміўся з лячэннем хворых каранавірусом у 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Як далажыў Аляксандру Лукашэнку галоўны ўрач медустановы Ігар Юркевіч, медыцынскую дапамогу хворым аказваюць больш за тысячу супрацоўнікаў. З пачатку эпідэміі ў клініцы дапамаглі 5,5 тыс. людзей з інфекцыяй COVID-19. Зараз ва ўстанове знаходзяцца 767 пацыентаў, з іх 28 — у рэанімацыі.

Сярэдні заробак у установе за кастрычнік склаў больш Br2,2 тыс., пры гэтым у дактароў — больш за Br3,3 тыс., у сярэдняга медыцынскага персаналу — Br2,4 тыс., у іншых супрацоўнікаў — Br1,36 тыс.

«Ва ўрачоў рэанімацыі зарплата парадку Br7-9 тыс., — падкрэсліў Ігар Юркевіч. — Людзі прывыклі да добрай дапамогай і з задавальненнем працуюць. Маладыя спецыялісты кватэры пабудавалі за кошт гэтых надбавак».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».