Facebook Inc. рыхтуецца запусціць у абмежаваным фармаце крыптавалюту Libra ў студзені 2021, паведамляе interfax.by
Facebook апублікавала план запуску крыптавалюты, якая атрымала назву Libra, у чэрвені 2019 года. Паводле першапачатковага плану, карыстальнікі новай валюты змаглі б расплачвацца ёй, ажыццяўляючы пакупкі ў Facebook і на сайтах у інтэрнэце, а таксама перасылаць валюту адзін аднаму.
Праект з моманту анонсу падвергнуўся пільнай увазе і крытыцы заканадаўцаў і рэгулятараў. Рэгулятары асцерагаліся, што Libra можа быць выкарыстана ў злачынных мэтах без належнага кантролю.
У сувязі з гэтым кампанія абяцала затармазіць праект да таго часу, пакуль не атрымае адабрэнне рэгулятараў як у ЗША, так і ў Еўропе.
Прэв’ю: startupweekend.by
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.