Вы тут

Вячаслаў Шыла, старшыня Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя


Вячаслаў ШЫЛА, старшыня Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя:

«Асаблiвую важнасць у сённяшнiх умовах мае стварэнне бяспечных умоў працы, забеспячэнне сродкамi iндывiдуальнай i калектыўнай аховы, няўхiльнае захаванне санiтарна-эпiдэмiялагiчных патрабаванняў на рабочых месцах. Па даручэннi рэспублiканскага камiтэта прафсаюза тэхнiчныя iнспектары працы правялi манiторынгi, якiя датычацца забеспячэння кiроўцаў арганiзацый галiны сродкамi аховы i дэзынфiкуючымi сродкамi. Узмоцнены кантроль за правiльным выкарыстаннем сродкаў iндывiдуальнай аховы, арганiзавана сiстэма цэнтралiзаванага манiторынгу тыднёвай патрэбы ў iх на ўзроўнi кожнай медустановы. Сёння нашы арганiзацыi значна лепш забяспечаны сродкамi iндывiдуальнай i калектыўнай аховы, чым у пачатку эпiдэмii. Гэта факт».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».