Вы тут

Галоўчанка расказаў аб асаблівасцях праекта праграмы па развіцці электратранспарту на 2021-2025 гады


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў аб асаблівасцях праекта праграмы па развіцці электратранспарту на 2021-2025 гады пры наведванні ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш», перадае БелТА.


Паводле слоў кіраўніка ўрада, адным з ключавых напрамкаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучую пяцігодку з’яўляецца электраіндустрыя і электратранспарт. «Тэма вельмі жывая, яна хутка развіваецца. Мы бачым, якія тэндэнцыі ў развіцці электратранспарту ў свеце, таму вельмі важна, як кажуць, зверыць гадзіннікі і нічога не ўпусціць. Я прыняў рашэнне на базе „Белкамунмаш“ правесці асобнае пасяджэнне, пасля якога высветлілася, што распрацоўшчыкамі былі ўлічаны не ўсе пытанні. І цяпер неабходна будзе аператыўна прыняць меры, каб істотна перапрацаваць праект праграмы. Паставіў задачу зрабіць яе абсалютна ўзаемаўвязанай па ўсіх кампанентах», — сказаў Раман Галоўчанка.

Размова ідзе аб тым, што вытворча-тэхналагічныя працэсы важна ўвязаць з развіццём зараднай інфраструктуры. Павелічэнне колькасці зарадных станцый прадугледжвае ўдасканаленне сістэмы энергазабеспячэння гарадской гаспадаркі. Усё гэта трэба ўвязаць з мерамі, якія садзейнічаюць больш актыўнаму ўкараненню электратранспарту, выкарыстанню яго не толькі фізічнымі асобамі, але і ў камерцыйных мэтах. «Па шэрагу гэтых напрамкаў распрацоўшчыкі недзе ўпусцілі ўзаемасувязі, таму мы падрабязна абмяркоўвалі, як правільна звязаць паміж сабой усе кампаненты для таго, каб была дакладная, стройная, зразумелая сістэма», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Дзякуючы такой сістэме, напрыклад, распрацоўшчыкі інфраструктуры маглі б ведаць, колькі будзе куплена электратранспарту для патрэб гарадоў. А ўжо энергетыкі ведалі б, колькі неабходна стварыць дадатковай магутнасці. «Мы знайшлі разуменне па многіх пытаннях, задачы пастаўлены. У час, які застаўся да канца года, гэта праграма павінна быць сфарміравана», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Праект дзяржаўнай праграмы па развіцці электратранспарту на 2021-2025 гады павінен быць завершаны да 1 студзеня 2021 года.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.