Вы тут

Працягваецца этап глядацкага галасавання фестывалю «Мары здзяйсняюцца»


Працягваецца этап глядацкага галасавання фестывалю «Мары здзяйсняюцца» — адзінага інклюзіўнага мерапрыемства для дзяцей з асаблівасцямі, якія жывуць у інтэрнатных установах. Кожны жадаючы можа падтрымаць удзельнікаў сваім голасам, тым самым даць яму шанец з’ездзіць на свята ў Мінск.


— Гэта цудоўны фестываль, — кажа намеснік дырэктара Веснаўскага Дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Таццяна КАРПОВІЧ. — Мы кожны год удзельнічаем. Сёлета нашы выхаванцы прадстаўляюць на фестывалі харэаграфічны нумар «Я малюю». Улічваючы, якія цяжкія захворванні ў нашых дзяцей, яны танчаць проста фантастычна. Нашы выхаванцы рэдка куды выязджаюць і калі такое адбываецца, для іх гэта цэлае свята.

Кожны беларус можа стаць чараўніком. Трэба толькі зайсці на сайт і націснуць «птушачку» пад упадабаным творчым нумарам.

Фестываль «Мары здзяйсняюцца» рэалізуецца па ініцыятыве дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Свет без межаў» і сёлета прысвечаны 20-годдзю дзейнасці гэтай арганізацыі.

Праз сайт можна зрабіць таксама фінансавую падтрымку фестывалю. Імёны тых, хто атрымаў найбольшую колькасць галасоў, агучаць 23 снежня. Пасля гэтага лепшых з іх абярэ журы фестывалю. Канчатковыя вынікі будуць агучаны пад Стары Новы год.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: pro-deonica.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.