Адзіная гарадская служба занятасці адкрыецца ў сталіцы 1 снежня. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.
— Новая служба аб’яднае існуючыя аддзелы працаўладкавання, што дазволіць значна павысіць якасць абслугоўвання грамадзян, — адзначыла Рамановіч. — У сучасным будынку на вул. Берасцянскай, 20, — менавіта па гэтым адрасе размесціцца гарадская служба занятасці — мінчанам акажуць садзейнічанне ў пошуку працы і працаўладкаванні, накіруюць на навучанне, дапамогуць зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага.
У адзінай гарадской службе занятасці ўсе паслугі па працаўладкаванні мінчане змогуць атрымліваць цэнтралізавана.
Прэв’ю: ru.depositphotos.com
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.
Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.