Вы тут

У Беларусі зацверджана антыінфляцыйная праграма да 2023 года


У Беларусі зацверджана антыінфляцыйная праграма на 2021-2023 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 25 лістапада 2020 года нумар 674/22. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага эканамічнага росту, развіцця канкурэнцыі і зніжэння інфляцыйных чаканняў. У структуру праграмы ўвайшлі 65 мерапрыемстваў па некалькіх напрамках. У іх ліку грашова-крэдытная, цэнавая і камунікацыйная палітыка, структурныя меры па зніжэнні інфляцыі ў галінах эканомікі, зніжэнне сезоннай валацільнасці цэн, процідзеянне манапалістычнай дзейнасці і развіццё канкурэнцыі.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, а таксама Нацыянальнаму банку, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму штоквартальна да 15-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам, будзе неабходна прадстаўляць у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю даныя аб рэалізацыі праграмы. Савет Міністраў будуць інфармаваць штоквартальна да 25-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам.

Прэв’ю: commons.m.wikimedia.org

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.