Вы тут

Рэспублiканскi патрыятычны цэнтр будзе створаны ў Брэсцкай крэпасцi


На гэтым тыднi стала вядома, што на базе абласнога Цэнтра патрыятычнага выхавання моладзi ў Брэсцкай крэпасцi будзе створаны аналагiчны рэспублiканскi. Цяпер названы цэнтр з'яўляецца фiлiялам Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасцi.


Патрыятычны цэнтр аб'ядноўвае намаганнi пошукавiкаў, гiстарычных рэканструктараў, краязнаўцаў, прадстаўнiкоў кадэцкага i ваенна-патрыятычнага руху ў рабоце па захаваннi гiстарычнай спадчыны i грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Цэнтр стаў паспяховым праектам абласной улады i маладзёжнай арганiзацыi. Ён адкрыты на тэрыторыi Брэсцкай крэпасцi ў адрэстаўраваным будынку, дзе з верасня 1939 года да пачатку вайны размяшчаўся штаб 125-га стралковага палка. Цяпер у двухпавярховым будынку створаны ўсе ўмовы для вывучэння гiсторыi Брэста i крэпасцi, а таксама для заняткаў ваенна-прыкладнымi вiдамi спорту, абслугоўвання турыстычных груп.

— Iдэю цэнтра мы з калегамi i аднадумцамi актыўна прасоўвалi, калi я яшчэ працаваў у абласным камiтэце БРСМ, — расказаў дырэктар абласнога Цэнтра маладзёжнай творчасцi Вiктар IВАНОЎ. — А цяпер, можна сказаць, задуманае рэалiзоўваем на практыцы. Летам на базе патрыятычнага цэнтра паспяхова праведзеныя змены спартыўнага лагера «Патрыёт». I вось што магу адзначыць, паводле сваiх назiранняў. Калi школьнiкi, падлеткi пабудуць у нас не толькi на экскурсii, але правядуць цэлую змену, яны сталеюць на вачах. Цяперашнiя дзецi маюць вельмi прыблiзнае ўяўленне аб мiнулай вайне, якое найчасцей фармiруецца пад уплывам прагледжаных iмi фiльмаў. А вось тут, калi ў музеях iм раскажуць пра канкрэтныя факты з абароны, прывядуць прыклады стойкасцi i мужнасцi — гэта выклiкае iншыя эмоцыi. Мы працягваем размову i маем магчымасць паказаць: вось на гэтым месцы адстрэльваўся знясiлены маёр Гаўрылаў, тут загiнуў камiсар Фамiн, а ў гэтым падвале здзяйснялi свой подзвiг ваенныя медыкi.

Тады ў дзяцей узнiкаюць многiя пытаннi, iм на дапамогу прыходзяць дарослыя. З iмi спрачаюцца, абмяркоўваюць, i тым самым вучаць думаць i ацэньваць падзеi. Менавiта тут многiя выхаванцы цэнтра прымаюць рашэнне, напрыклад, пачаць займацца спортам, каб заўсёды быць у форме i ў выпадку патрэбы стаць абаронцам Радзiмы. Патрыятызм узрастае на свядомасцi, заснаванай на веданнi сваёй гiсторыi, павазе да мiнулага свайго краю i яго сучаснасцi.

З дзецьмi ў цэнтры працуюць маладыя i вопытныя педагогi. Сярод iх краязнаўцы, рэканструктары, былыя вайскоўцы. Асаблiвую цiкавасць у вучняў выклiкае пляцоўка для ваенна-тактычных гульняў. Любяць выхаванцы лясныя паходы, квэсты па тэрыторыi крэпасцi.

Як паведамiў журналiстам мiнiстр абароны Рэспублiкi Беларусь Вiктар ХРЭНIН, Рэспублiканскi цэнтр патрыятычнага выхавання моладзi будзе створаны пад эгiдай ваеннага ведамства на базе абласнога цэнтра ўжо ў наступным годзе.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Прэв’ю: sputnik.by

Загаловак у газеце: Выхоўваць патрыётаў сваёй краiны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Рэктар БДМУ Рубніковіч: Набор на бюджэтную форму сёлета павялічым

Рэктар БДМУ Рубніковіч: Набор на бюджэтную форму сёлета павялічым

Вялікае інтэрв'ю з рэктарам БДМУ да 100-гадовага юбілею ўніверсітэта.

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.