Вы тут

Сацработнікі і валанцёры выканалі ўжо 6,6 тыс. заявак на бясплатную дастаўку прадуктаў і лекаў у сталіцы


Адзінокім пажылым людзям і інвалідам бясплатна дастаўляюць на дом прадукты і лекі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


З сакавіка бягучага года ў сувязі з пандэміяй COVID-19 праводзіцца акцыя «Мы клапоцімся пра вас». Яна спрыяе таму, каб людзі з груп рызыкі змаглі паберагчы сябе і застацца дома. Адзінокія пажылыя людзі і інваліды 1-й і 2-й групы могуць скарыстацца паслугай бясплатнай дастаўкі прадуктаў, прадметаў першай неабходнасці, лекаў. Для гэтага ім трэба патэлефанаваць у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва свайго раёна або ў Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей і пакінуць адпаведную заяўку. На дапамогу гараджанам прыходзяць сацыяльныя работнікі цэнтраў, валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

— За час акцыі ў сталіцы выканана 6,6 тыс. заявак. У апошні час, па меры пагаршэння эпідсітуацыі, зваротаў стала больш, — адзначыла намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.

Заяўкі прымаюць на гарачых лініях тэрытарыяльных цэнтраў у працоўныя і выхадныя дні з 09:00 да 18:00, цэнтра сям’і і дзяцей — кругласутачна.

Тэлефоны для заявак на дастаўку прадуктаў, лекаў, тавараў першай неабходнасці:

  • Завадскі раён — +375 (17) 270-03-54, +375 (17) 304-01-74;
  • Ленінскі раён— +375 (17) 317-48-23, +375 (17) 395-40-83;
  • Маскоўскі раён — +375 (17) 372-31-14, +375 (17) 372-22-72;
  • Акцябрскі раён — +375 (17) 358-74-24, +375 (17) 354-60-28;
  • Партызанскі раён— +375 (17) 248-25-52;
  • Першамайскі раён — +375 (17) 272-48-06, +375 (17) 255-61-89;
  • Савецкі раён — +375 (17) 316-40-15, +375 (17) 234-47-68;
  • Фрунзенскі раён— +375 (17) 396-98-01;
  • Цэнтральны раён — +375 (17) 305-68-30, +375 (44) 778-96-89.

Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей: +375 (17) 317-32-32, +375 (29) 367-32-32 (А1), +375 (33) 603-32-32.

Прэв’ю: freepik.com/pikisuperstar

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.