Вы тут

Сёння адбудзецца фінал дзіцячага «Еўрабачання-2020»


Фінал дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2020» адбудзецца сёння. На гэты раз упершыню ў гісторыі конкурс пройдзе ў дыстанцыйным фармаце, паведамляе БелТА.


У фінальным шоу выступяць удзельнікі з 12 краін: Беларусі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і Францыі. Яны прадставяць сцэнічныя нумары, запісаныя спецыялістамі нацыянальных тэлевяшчальнікаў з улікам адзіных рэкамендацый і правілаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Выступленне прадстаўніцы Беларусі Арыны Пехцеравай, згодна з жараб’ёўкай, будзе паказана ў прамым эфіры пад нумарам 5. 12-гадовая магіляўчанка выканае песню «Прышэльцы».

Па рашэнні ЕВС у сувязі са складанай эпідабстаноўкай зносіны канкурсантаў са шматмільённай аўдыторыяй праекта пройдзе ў фармаце жывых тэлемастоў. Для Арыны Пехцеравай і яе творчай каманды ў сценах Белтэлерадыёкампаніі арганізавана тэматычная Green room, пабудаваная ў адзінай для ўсіх краін-удзельніц стылістыцы.

18-й дзіцячы песенны форум пройдзе ў прамым эфіры з Варшавы. Польскія крыніцы паведамляюць, што невялікая колькасць гледачоў будзе знаходзіцца ў зале ў Варшаве, а ўсім прысутным прыйдзецца выконваць сацыяльную дыстанцыю.

Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24». Слоган дзіцячага «Еўрабачання-2020» — «Рухай свет!» (Move the world!). На лагатыпе намаляваная планета, размаляваная ў розныя колеры. Сэнс лагатыпа і слогана у тым, што людзі штодня выконваюць свае абавязкі і тым самым рухаюць свет.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».