Мокры снег і да 6 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 30 лістапада, паведамілі ў Белгідрамеце.
У бліжэйшыя суткі будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, днём — ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.