Вы тут

Маньчжурскі тыгр у Хэйлунцзяне


З Паўночна-Усходняга Кітая папуляцыя распаўсюджваецца ўглыб краіны.


Камеры назірання хафиксавалі маладога дзікага маньчжурскага тыгра ў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гэта першы выпадак, калі выява рэдкага драпежніка была атрымана на тэрыторыі, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні ўпраўлення пілотнага нацыянальнага парку маньчжурскі тыграў і далёкаўсходніх леапардаў у пасёлку Дунцзінчэн. Тыгр, які трапіў у аб’ектыў відэакамер, здаецца, назіраў за пунктам падкормкі жывёл. Ляснічы распавёў, што ў гэтым раёне часта гуляюць дзікія высакародныя алені, плямістыя алені і казулі, а паласаты драпежнік ішоў па іх следзе.

Па паведамленні леснікоў, яны знайшлі сляды маньчжурскага тыгра 15 мая, а чатыры дні праз выявілі яшчэ сляды ў зоне падкормкі. Пасля дунцзінчэнскае ўпраўленне павялічыла колькасць камер у гэтай зоне, а 19 ліпеня маньчжурскага тыгра ўдалося сфатаграфаваць.

Улады заявілі, што прысутнасць жывёл у гэтым раёне сведчыць аб тым, што іх папуляцыя павялічваецца і распаўсюджваецца ўглыб краіны з прымежных раёнаў, паколькі гэты пілотны нацыянальны парк ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва.

Як вядома, Кітай запусціў пілотны праект нацыянальнага парку маньчжурскі тыграў і далёкаўсходніх леапардаў, які ахоплівае плошчу больш 1,46 млн га ў правінцыях Цзілінь і Хэйлунцзян. Плануецца, што будаўніцтва нацыянальнага парку завершыцца ў гэтым годзе.

Прэв’ю: gorets-media.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».