Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Фактычна ідзе эканамічная вайна


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас гутаркі са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай калегіі Міхаілам Мясніковічам заявіў, што кіраўнікам краін ЕАЭС час абмеркаваць праблемы, якія накапіліся ў інтэграцыі.


Кіраўнік ЕЭК прыехаў на Радзіму напярэдадні важных інтэграцыйных мерапрыемстваў на еўразійскай прасторы — пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС). Яны адбудуцца 4 і 11 снежня адпаведна. З Міхаілам Мясніковічам кіраўнік краіны абмеркаваў арганізацыйныя моманты ВЕЭС, найбольш складаныя пункты парадку гэтага пасяджэння, на якое вынесена ажно 28 пытанняў. 24 пытання кіраўнікі краін ЕАЭС разгледзяць традыцыйна ў шырокім крузе, 4 — у вузкім. 

Асноўным пытаннем сустрэчы 11 снежня будзе абмеркаванне Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года.

«Мы дамаўляліся, што мы нарэшце вырашым праблему адзіных рынкаў. Перад усім рынка прыроднага газу, і ў ім адзінае пытанне, якое не ўзгоднена, — гэта сумленны кошт на тарыфы па транспарціроўцы газа.  Для нас і іншых гэта важна. Ёсць пытанне пра ўвоз на тэрыторыю саюза грамадзянскіх самалётаў — Казахстан прапаноўвае. І таксама Казахстан прапаноўвае пытанне кадраў», — пералічыў тэмы для абмеркавання са старшынёй ЕЭК Аляксандр Лукашэнка.

Па словах Прэзідэнта, чарговы саміт Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета зноў пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі, але Аляксандр Лукашэнка аддае перавагу асабістым сустрэчам і  настойвае, каб без зацяжак і бюракратыі на форуме вырашаліся запланаваныя пытанні.

«Парадак дня вызначаны. Вы ведаеце маю пазіцыю, Беларусі ўвогуле, можа і не толькі — нам час сустрэцца і пагутарыць сам-насам не па тэлевізары, а ў адкрытую, таму што куча праблем: ад ваенна-палітычных да эканамічных. Паслязаўтра ў нас АДКБ (саміт кіраўнікоў краін — удзельніц —«Зв.»), потым эканамічны савет. Сур’ёзныя тэмы для размовы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што год вельмі цяжкі, але будзе яшчэ і не такое з-за супрацьстаяння эканамічных і палітычных інтарэсаў: «Адна справа — абваліцца. Сусветная эканоміка абвалілася. Гэта значна тычылася і нас, і Расіі, і Казахстана, і Кыргызстана, і Арменіі. Выйсце будзе вельмі складае з гэтай сітуацыі. Вы ж бачыце, пачалося супрацьстаянне, фактычна ідзе эканамічная вайна. Ужо дзесьці непрыкрытая вайна з пераходам на не толькі дыпламатыю ці сродкі масавай інфармацыі, а ўжо запахла гарачым. Я прыводзіў гэтыя факты зусім нядаўна — замашкі асобных нашых суседзяў пад прыкрыццём неслабых дзяржаў», — дадаў Прэзідэнт.

Ён выказаў яшчэ раз спадзяванне, што, магчыма, гэтыя праблемы кіраўнікі краін ЕАЭС змогуць абмеркаваць напярэдадні новага года, як было ў ранейшыя гады, у Маскве ці Санкт-Пецярбургу.

«Мы гатовы ў Мінску прыняць кіраўнікоў дзяржаў, калі будзе такое жаданне. Не важна дзе, але час вельмі сур'ёзна абмеркаваць тыя праблемы, што паўстаюць перад намі, — адзначыў кіраўнік краіны. — Тым больш сітуацыя такая, як Пуцін заўсёды падкрэслівае: “Неабходна быць разам, разам прасцей пераадолець цяжкасці”. Трэба гэтым шляхам і ісці».

Міхаіл Мясніковіч расказаў, як мяркуюць вырашаць пытанні па кошце тарыфаў па транспарціроўцы газа ў ЕАЭС

Як расказаў журналістам Міхаіл Мясніковіч, адным з асноўных пытанняў ВЕЭС стане кошт на тарыфы па транспарціроўцы газа. У ЕАЭС існуе Праграма фарміравання агульнага рынку газа, якая прадугледжвае да 2021 года распрацоўку праекту міжнароднага дагавора, дзе будуць прапісаны дэталі фарміравання кошту і тарыфаў на пракачку газа. Разглядаюцца два варыянта вырашэння праблемы — рабіць гэта на пяць дзяржаў ці рашаць у рамках двухбаковых адносін, адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

«І той, і іншы варыянт маюць свае перавагі і свае недахопы. Напрыклад Арменія і Кыргызстан мяркуюць, што можна вырашаць іх пытанні разам з Беларуссю па коштах на пракачку і тарыфы на газ. Але трэба ўлічваць, што ўзровень інтэграцыі і супрацоўніцтва ў рамках двухбаковых адносін мае вельмі моцныя пазіцыі. І часам можна на ўмовах узаемнасці рашаць не ўсе пытанні для пяцёркі, а нешта можна рашаць на двухбаковай аснове», — дадаў старшыня калегіі ЕЭК.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.