Вы тут

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ў студзені-кастрычніку склаў Br0,6 млрд


Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені — кастрычніку 2020 года склаў Br0,6 млрд, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства фінансаў.


Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br19,6 млрд, або 77,1% удакладненага гадавога плана.

Паступленне ПДВ склала Br10,9 млрд (88,3% плана), падатку на прыбытак — Br2,3 млрд (60,1%). Акцызы паступілі ў суме Br2,5 млрд (79,3%). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br3,2 млрд (66,4%).

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br20,2 млрд, або 72,4% удакладненага гадавога плана.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br9,6 млрд (72,3%), фінансаванне нацыянальнай эканомікі — Br4,3 млрд (73,1%), фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) — Br14,4 млрд (78,2%).

Дэфіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень — кастрычнік склаўся ў суме Br0,1 млрд. Даходы склалі Br43,6 млрд (82% удакладненага гадавога плана), выдаткі — Br43,7 млрд (77,6%).

Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва — Br0,2 млрд (паступлення — Br14,3 млрд, выдаткі — Br14,1 млрд).

Па стане на 1 лістапада 2020 года запазычанасць па падатках і зборах раўняецца Br202,5 ​​млн.

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.