Вы тут

У Магілёве да Дня інвалідаў крамы і лазні прапануюць зніжкі


Ад сёння і да пятніцы ў гандлёвай сеткі «Еўраапт» дзейнічае дысконтная праграма «Е-плюс. Пенсійная», якая дазваляе з 9.00 да 15.00 рабіць пакупкі на 3% танней.


У астатні час працэнт зніжкі залежыць ад сумы пакупак, у адпаведнасці з умовамі дысконтнай праграмы. У крамах гандлёвай сеткі «Перекресток» дзейнічаюць сацыяльныя дысконтныя карты па якіх фіксаваная зніжка пакупак да 14.00 складае 5% ад сумы ў чэку, а пасля гэтага часу — 3%. У гандлёвых аб’ектах «Гіпа» пенсіянеры, інваліды і шматдзетныя сем’і маюць права атрымаць зніжку 7% па карце лаяльнасці «Асоба» у панядзелак, сераду і пятніцу. Гэтым жа катэгорыям насельніцтва крамы гандлёвых сетак «CREEN» , «БелМаркет», «Суседзі» з 9.00 і да 12.00 робяць зніжкі 5, 3 і 4 працэнты адпаведна ад сумы ў чэку. І мінус 10% ад агульнай сумы пакупак могуць атрымаць пенсіянеры і інваліды ў крамах «Востраў чысціні». 

У чацвер і пятніцу ў агульных аддзяленнях лазняў філіяла «Магілёўвадаканал» дзейнічае зніжка 7%. Скарыстацца ёй могуць пенсіянеры, інваліды, навучэнцы і дзеці да 7 гадоў. Інфармацыю пра зніжкі можна прачытаць на сайтах уласнікаў, а таксама ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?