Вы тут

У Магілёве зацверджана праграма навагодніх святаў


Для жыхароў горада падрыхтавана мноства мерапрыемстваў. Раскажам толькі пра некаторыя з іх.


З 5 снежня свае гандлёвыя рады раскіне каля абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра навагодні кірмаш «Калядная крама».

Старт асноўным навагоднім і калядным мерапрыемствам будзе дадзены на адкрыцці галоўнай гарадской ёлцы на плошчы Леніна 11 снежня. Праз тыдзень на базе дзіцячай бібліятэкі № 9 Янкі Купалы адкрыецца рэзідэнцыя Дзеда Мароза.

Аматараў спартыўных забаў запросіць футбольны манеж па вуліцы Якубоўскага. Там адбудзецца грандыёзнае футбольна-казачнае шоу «Навагоднія прыгоды „Днепр STARS“ у снежным каралеўстве».

У Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу пройдзе навагодні канцэрт «Ад сэрца да сэрца» Магілёўскай гарадской капэлы з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Асабліва насычанымі будуць дні, пачынаючы з 23 снежня. У гарадской выставачнай зале адкрыецца традыцыйная выстава-кірмаш вырабаў рамеснікаў і майстроў «Навагодні настрой,». У парку Падніколле адбудуцца святы «Зімовыя забавы» і «Хітрыкі цёткі Мяцеліцы».

А самую загадкавую навагоднюю экскурсію правядзе «астраном» — загадчыца кафедры агульнай фізікі МДУ імя А. Куляшова Іна Івашкевіч. Сустрэча а палове на шостую 26 снежня на плошчы Зорак.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: mycity.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.