Вы тут

Прадстаўніца БДУ Кацярына Роўда стала лаўрэатам міжнароднай прэміі СНД «Садружнасць дэбютаў»


Прэмія «Садружнасць дэбютаў» прысуджана супрацоўніку Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Кацярыне Роўда. Гэтай узнагароды яна ўдастоена за творчы ўклад у развіццё і папулярызацыю кнігі і чытання.


Міжнародная прэмія прысуджалася па выніках 2019 года, які ў СНД быў абвешчаны Годам кнігі. На суісканне былі вылучаны прадстаўнікі з Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Кыргызстана і Таджыкістана. Штогод колькасць прэмій роўная ліку дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.

Конкурс праводзіцца з 2008 года сярод маладых спецыялістаў да 35 гадоў з краін СНД. Прэмія прысуджаецца за лепшыя творы, працу або дасягненні, прысвечаныя тэматыцы гуманітарнага года.

Заснавальнікамі выступаюць Савет па гуманітарным супрацоўніцтве і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Кацярына Роўда ў 2018 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. У Фундаментальнай бібліятэцы ўніверсітэта працуе з 2014 года. З’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2017 года, кіраўніком клуба аматараў мастацкага слова «КЛУмБА», галоўным рэдактарам ​​альманаха «аБДУмана», кіраўніком праекта «Карані».

З’яўляецца аўтарам зборнікаў вершаў на рускай і беларускай мовах «Водар Белага налiву» (2016), «Паэтычныя КаРункi» (2019). Лаўрэат конкурсаў «Славянскі калейдаскоп», «Таленты Беларусі», намінант на нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі «Лепшы дэбют» (2014-2016), лаўрэат прэміі «Адкрыццё года» ў галіне літаратуры (2017), міжнароднага літаратурнага конкурсу «Паршацвет» (2018), пераможца міжнароднага конкурсу «Сузор’е духоўнасці» (2018) і конкурсу, прымеркаванага да Дня яднання Беларусі і Расіі (2019).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: super-maman.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.