Злачынства было здзейснена ўвечары 27 лістапада, паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў тэлеграм-канале. У гандлёвую кропку па продажы каштоўнасцяў зайшоў мужчына і папрасіў паказаць яму залатыя ланцужкі. Прадавец дастала падстаўку з 25 адзінкамі тавару на суму больш за 113 тысяч рублёў.
Некалькі секунд наведвальнік разглядаў ўпрыгажэнні, пасля чаго схапіў іх і ўцёк. Частку ланцужкоў ён упусціў у зале.
На пошук зламысніка быў арыентаваны ўвесь асабісты састаў віцебскай міліцыі і падраздзялення прылеглых абласцей. На працягу трох сутак сышчыкі адпрацоўвалі розныя версіі таго, што адбылося і правяралі на дачыненне да рабунку сотні чалавек. У выніку падазраванага, 30-гадовага расіяніна, затрымалі ў абласным цэнтры. Міліцыянеры знайшлі ў яго частку выкрадзенага.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за рабаванне.
Зараз працягваецца аператыўна-следчая праца па ўстанаўленні ўсіх абставінаў злачынства, а затрыманы правяраецца на дачыненне да здзяйснення іншых супрацьпраўных фактаў.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.