Вы тут

У пушчанскi маёнтак — на «Навагоднiм экспрэсе»


БЧ запрашае здзейснiць падарожжа ў сядзiбу Дзеда Мароза на навагоднiм цягнiку. У гэтым сезоне састаў, якi складаецца з купэйных вагонаў, даставiць пасажыраў у госцi да Дзеда Мароза 24 снежня i 6 студзеня. Пры ўмове запатрабаванасцi гэтай паслугi ў пасажыраў «Навагоднi экспрэс» адправiцца ў Белавежскую пушчу таксама 26 снежня, 2 i 8 студзеня, паведамiлi ў прэс-цэнтры магiстралi.


Са станцыi Мiнск-Пасажырскi цягнiк выйдзе ў 21.58 i прыбудзе ў Брэст ранiцай наступнага дня ў 7.50, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах. Там госцi правядуць цэлы дзень. Падарожнiкаў чакае насычаная навагодняя экскурсiйная праграма: яны наведаюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза i атрымаюць ад яго падарунак, убачаць церам Снягуркi, чароўны млын, пабываюць на алеi знакаў усходняга календара, у «Скарбнiцы» — музеi падарункаў Дзеда Мароза; загадаюць свае самыя патаемныя жаданнi на паляне дванаццацi месяцаў цi на чароўным троне. У праграму тура таксама ўваходзiць знаёмства з музеем прыроды, шпацыр уздоўж вальераў з жывёламi i пачастунак блiнамi з гарбатай на пушчанскiх травах.

У сталiцу з Брэста навагоднi цягнiк адправiцца ў 17.28 i прыбудзе ў Мiнск у 22.19. У дарозе пасажыраў чакае сустрэча з чыгуначным Дзедам Марозам i яго памочнiкам.

У мэтах прафiлактыкi вiрусных iнфекцый падчас падарожжа будуць выконвацца ўсе неабходныя меры, скiраваныя на знiжэнне рызыкi распаўсюджвання адпаведных захворванняў. У прыватнасцi, перад адпраўленнем цягнiка ў рэйс будзе праведзена прыборка з выкарыстаннем дэзынфекцыйных сродкаў, пасажыры ў дарозе змогуць таксама набыць медыцынскiя маскi. Акрамя таго, удзельнiкi тура з паездкi ў Мiнск вернуцца на тым жа цягнiку i на тых жа пасадачных месцах, на якiх адправiлiся ў падарожжа.

Кошт тура ў навагоднiм цягнiку на 2020—2021 год: купэйны вагон — дарослы: 110 руб.; дзецi ад 10 да 13 гадоў (уключна): 106 руб.; дзецi ад 6 да 10 гадоў (уключна): 87,9 руб., дзецi да 5 гадоў (уключна): 80,9 руб. (з месцам).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.