Вы тут

Зiма прыйдзе згодна з «раскладам». Уначы месцамi да 10 марозу


Вось ужо сапраўды, глядзi на каляндар — не прайграеш. З першых дзён «афiцыйнай» зiмы да нас прыйшлi маразы, ды i стабiльнае снежнае покрыва не за гарамi. Так, сур'ёзных маразоў на тэрыторыi краiны нам варта чакаць ужо на гэтым тыднi, адзначаюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Па надвор'i лiстапад быў проста цудоўны месяц, ён застанецца ў гiсторыi з перавышэннем тэмпературнага рэжыму на 2—4 градусы. А пачатак першага месяца зiмы пацвярджае яго назву, бо на большай частцы тэрыторыi Беларусi ўстанавiлася снегавое покрыва вышынёй 1—8 сантыметраў, у асобных раёнах Гродзенскай i Вiцебскай абласцей — вышынёй 11—16 сантыметраў.

З аўторка ў нас надыходзiць час слiзкiх дарог i тратуараў. У першы дзень месяца атмасферны цiск будзе расцi, таму шчыльных аблокаў i ападкаў стане менш. Месцамi прагназуюцца слабыя туман i галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзiца. Вецер прагназуецца паўднёвы слабы. Тэмпература паветра iдэальная для галалёду — ад мiнус 3 градусаў да 2 цяпла.

На наступны дзень зiма пастукае да нас у акенца больш настойлiва.У сераду большая частка тэрыторыi краiны застанецца ў вобласцi павышанага атмасфернага цiску, толькi ўсход апынецца пад уплывам малаактыўнага фронту, якi перамяшчаецца з боку Украiны. Будзе воблачна з праясненнямi. Уначы па паўднёвым усходзе, удзень месцамi па ўсходзе пройдзе невялiкi кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзiца. Вецер прагназуецца ўсходнi з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 марозу, пры праясненнях — да мiнус 10 градусаў. Удзень прагназуецца ад нуля да мiнус 5 градусаў.

У трэцi дзень зiмы ўплыў малаактыўнага фронту распаўсюдзiцца на большую частку тэрыторыi Беларусi. У многiх раёнах пройдзе невялiкi кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзiца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 марозу, пры праясненнях — да мiнус 10 градусаў. Удзень будзе ад мiнус 5 градусаў да 1 цяпла.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у пятнiцу будзе воблачна з праясненнямi. У асобных раёнах краiны пройдуць невялiкiя кароткачасовыя ападкi ў выглядзе снегу, мокрага снегу, ранiцай i ўдзень пераважна па захадзе з дажджом. Месцамi чакаюцца слабыя туман i галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзiца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi ўмераны, па захадзе парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 6 градусаў да 1 цяпла. Удзень нас чакае зноў «слiзкая» тэмпература — ад мiнус 2 градусаў па паўночным усходзе да 5 цяпла па паўднёвым захадзе краiны.

Спецыялiсты абяцаюць, што ў выхадныя з поўдня да нас прыйдзе цяпло, вось i будзе першая ў сезоне адлiга.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: interez.sk

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.