Вы тут

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19


Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях. Зменены i патрабаваннi да правядзення санiтарна-супрацьэпiдэмiчных мерапрыемстваў у перыяд рэгiстрацыi выпадкаў iнфекцыi COVID-19. Яны замацаваны адпаведнай пастановай ад 30.10.2020 № 92, якая ўносiць змяненнi ў пастанову Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 29.12.2012 № 217. Пра новаўвядзеннi расказала ўрач-гiгiенiст аддзялення гiгiены працы Мiнскага абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Iнга Фядоткава.


Абмежаваць нарады, планёркi i iншыя мерапрыемствы

Для мiнiмiзацыi рызыкi распаўсюджвання каранавiруснай iнфекцыi сярод работнiкаў прамысловых прадпрыемстваў неабходна забяспечыць безумоўнае выкананне некаторых мерапрыемстваў па прадухiленнi распаўсюджвання iнфекцыi COVID-19. Найперш гэта адмiнiстрацыйныя мерапрыемствы. На кожным прадпрыемстве мусiць быць распрацаваны лакальны дакумент, якi вызначае план работы арганiзацыi ва ўмовах эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi па iнфекцыi COVID-19.

— Ён павiнен уключаць абмежаванне любых масавых мерапрыемстваў з колькасцю ўдзельнiкаў больш за пяць чалавек, якiя прадугледжваюць вочны ўдзел, а таксама ўдзел работнiкаў у мерапрыемствах iншых калектываў. Таксама павiнен быць выключаны доступ у арганiзацыю асоб, не звязаных з яе дзейнасцю, акрамя выканання работ, звязаных з вытворчымi працэсамi. Кiраўнiкi арганiзацый забяспечваюць кантроль за выкарыстаннем сродкаў iндывiдуальнай аховы пры адсутнасцi ўмоў для захавання сацыяльнай дыстанцыi ў 1-1,5 метра, — расказвае Iнга Мiхайлаўна.

Калi работнiкаў на работу дастаўляюць цэнтралiзавана, падчас паездкi варта прадугледзець захаванне прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыравання пры рассаджваннi, а таксама забяспечыць функцыянаванне вентыляцыi ў салоне транспартнага сродку. За функцыянаваннем сiстэм вентыляцыi мусiць ажыццяўляцца тэхнiчны кантроль ва ўстаноўленым парадку, па магчымасцi пажадана павялiчыць кратнасць паветраабмену на рабочых месцах.

Забяспечыць маскамi i вадой

У месцах агульнага карыстання (на аб'ектах харчавання, гардэробах для работнiкаў) мэтазгодна ўстанавiць прылады для абеззаражання паветра. Варта забяспечыць пiтны рэжым работнiкаў, гэта альбо аснашчэнне кулерамi з пiтной вадой i аднаразовымi кубачкамi, альбо бутыляванай вадой у невялiкай расфасоўцы.

Таксама на прадпрыемствах i ў арганiзацыях павiнен быць забяспечаны пастаянны месячны запас сродкаў дэзынфекцыi i антысептычных сродкаў, i весцiся пастаянны кантроль за своечасовым папаўненнем запасаў i выкананнем нарматываў забеспячэння работнiкаў сродкамi iндывiдуальнай аховы.

— З 17 лiстапада масачны рэжым уведзены ў Беларусi паўсюдна, — нагадвае ўрач-гiгiенiст. — На рабочых месцах работнiкi павiнны быць забяспечаны запасам масак, зыходзячы з працягласцi рабочай змены i кратнасцi змены сродкаў iндывiдуальнай аховы органаў дыхання не радзей аднаго разу ў дзве гадзiны, пальчаткамi, пры неабходнасцi — сродкамi дэзынфекцыi ў выглядзе раствораў i сурвэтак для апрацоўкi рук. За правiльным выкарыстаннем работнiкамi сродкаў iндывiдуальнай аховы павiнен быць наладжаны кантроль.

На прадпрыемствах павiнны быць арганiзаваны ўмовы для гiгiены рук, а гэта iх мыццё з мылам цi апрацоўка з выкарыстаннем сродкаў дэзынфекцыi.

Не дапусцiць на работу хворых

На прадпрыемствах мусiць быць арганiзаваны перад пачаткам рабочай змены штодзённы «ўваходны фiльтр», каб не дапусцiць на работу работнiкаў з прыкметамi рэспiраторнай iнфекцыi (кашаль, павышаная тэмпература цела) з кантролем тэмпературы цела, апытаннем аб наяўнасцi прыкмет рэспiраторных захворванняў.

Важнае забеспячэнне рэгулярнай вiльготнай уборкi памяшканняў з выкарыстаннем мыйных сродкаў i сродкаў дэзынфекцыi, дазволеных да ўжывання ў адпаведнасцi з рэкамендацыямi вытворцы па вiрулiцыдным (эфектыўным у дачыненнi да вiрусаў. — «Зв».) рэжыме. Таксама важна рэгулярнае праветрыванне памяшканняў i сацыяльнае дыстанцыраванне, нагадвае Iнга Фядоткава.

— Неабходна памятаць, што асноўнымi клiнiчнымi праявамi каранавiруснай iнфекцыi COVID-19 з'яўляюцца павышэнне тэмпературы цела да 38-39 °С, кашаль, задышка, адсутнасць нюху, мышачны i галаўны боль. Не трэба забываць, што магчыма i бессiмптомнае захворванне. Таму пры павышэннi тэмпературы або з'яўленнi падазронай сiмптаматыкi неабходна застацца дома i выклiкаць урача, — папярэджвае спецыялiст.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.