Вы тут

Музычныя вечары аднаго слухача


Ларыса Дойлiдава — адна з нямногiх аматарак iгры на гармонiку. Жыве ў Рагачоўскiм раёне — зiмою ў райцэнтры, а ў вяснова-асеннi сезон — у вёсцы Вiрычаў, у маленькiм драўляным доме, якi застаўся яе мужу Мiкалаю ад бацькоў. Там i адбылася наша сустрэча, вядома, пад акампанемент яе двухрадкi.


— Я нiколi надоўга не развiтваюся з гармонiкам, калi еду ў вёску, абавязкова бяру з сабою iнструмент. Калi ён ёсць — нiколi не будзеш сумаваць, — кажа Ларыса Вiкенцьеўна.— Люблю разбудзiць цiшыню полечкай альбо вальсочкам, паўспамiнаць забытыя песнi. Нярэдка мой адзiны i ўдзячны слухач — муж Мiкалай.

Родам наша гераiня з Кiраўскага раёна, з вёскi Баркi — там было некалькi сваiх гарманiстаў. У дзяцiнстве сама асвоiла тэхнiку iгры, на слых падбiрала мелодыi, iграла для сяброў i танцы, i песнi — была душою любой кампанii. Шкадуе, што не стала прафесiянальным музыкантам, але музыка ўсё роўна спадарожнiчала ёй па жыццi. Скончыла Бабруйскi аўтатранспартны тэхнiкум, працавала на аўтавакзале, потым на рагачоўскiм заводзе «Дыяпраектар». Наведвала Дом культуры, акампанiравала самадзейным артыстам, удзельнiчала ў конкурсах «Грай, гармонiк».

Сустрэчы з самабытнымi музыкантамi нашых вёсак заўсёды даюць плён — наш сайт zviazda.by папаўняецца чарговым вiдэа. Гэтым разам нашу вiдэатэку папоўнiць сустрэча з Ларысай Дойлiдавай — вясёлай i жыццярадаснай гарманiсткай.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.