Вы тут

Эксперты абмеркавалі асаблiвасцi i магчымасцi палiўных рэсурсаў краiны


Сродкам для змяншэння энергазалежнасцi Беларусi i павышэння энергаэфектыўнасцi павiнна стаць дыверсiфiкацыя выкарыстоўваемых вiдаў палiва шляхам прыцягнення ў энергетычна-палiўны баланс краiны мясцовых вiдаў палiва (МВП) i аднаўляльных крынiц энергii (АКЭ). Аднак праз клiматычныя асаблiвасцi краiны шырока выкарыстоўваць АКЭ не атрымаецца i лепш сканцэнтравацца на атрыманнi энергii ад адходаў. Пры гэтым да 2030 года ў Беларусi плануюць дасягнуць 18 % энергетычнай самастойнасцi i атрымлiваць каля 8 % першаснай электраэнергii ад АКЭ. Пра асаблiвасцi i магчымасцi палiўных рэсурсаў краiны разважалi эксперты.


Не канкурэнт традыцыйным вуглевадародам

У структуры спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў у Беларусi пераважае iмпартуемая нафта (28 %) i газ (62 %). Бiяпалiва выкарыстоўваецца 6 %, вугалю i торфу — 3 %, электраэнергii з прыродных крынiц — 0,53 %. Летась доля газу ў аб'ёме палiўна-энергетычных рэсурсаў (ПЭР), што выкарыстоўваюцца для выпрацоўкi цепла- i электраэнергii, склала ў краiне каля 90 %, расказаў Васiль ГУРСКI, дырэктар Iнстытута эканомiкi НАН Беларусi:

— Доля вытворчасцi першаснай энергii з прыродных крынiц у агульным валавым спажываннi гэтай энергii летась склала каля 7 %. Пры гэтым вытворчасць электраэнергii з выкарыстаннем АКЭ ў агульным аб'ёме яе выпрацоўкi складае 2,7 %. У Германii гэты паказчык 41 %, у Францыi — 20 %, Швецыi — 58 %. Развiццё ўласнай энерга-сыравiннай базы за кошт МВП, i найперш АКЭ, прызнаецца адным з нацыянальных iнтарэсаў краiны.

Пры гэтым аднаўляльная энергетыка ў Беларусi не разглядаецца як канкурэнт традыцыйных вуглевадародаў. Цалкам адмаўляцца ад апошнiх нiхто не збiраецца, i гэта немэтазгодна, таму трэба аптымальна спалучаць АКЭ з традыцыйнымi крынiцамi. Iдэальным у электрагенерацыi многiя эксперты бачаць выкарыстанне ў роўных прапорцыях (па 25 %) розных вiдаў энергii: ад АЭС, прыроднага газу, сродкаў перапрацоўкi адходаў i аднаўляльных крынiц энергii.

— З уводам АЭС больш аптымальнымi становяцца суадносiны: 40 % электраэнергii ад АЭС, а астатняе — за кошт газу, якi паступова будзе замяшчацца МВП i АКЭ. Перспектыўным кiрункам для выкарыстання энергii ад АЭС можа стаць развiццё каляровай металургii, у прыватнасцi, выраб алюмiнiю, а таксама высокадакладнае лiццё, — падкрэслiў дырэктар iнстытута. — Асноўныя крокi далейшага развiцця ў кiрунку мясцовых вiдаў палiва — пашырэнне i выкарыстанне новых вiдаў, якiя атрымлiваюць ад бiямасы, у тым лiку за кошт укаранення газiфiкацыi бiямасы, якая мае на мэце перапрацоўку адходаў драўнiны, стварэнне новых вытворчасцяў па вырабе пелет, драўняных i змешаных з драўняным палiвам брыкетаў, i ўкараненне тэхналогiй выкарыстання бiямасы, у тым лiку з цвёрдых камунальных адходаў.

33 сонечныя днi i адсутнасць мора

Хуткаму развiццю АКЭ перашкаджае тое, што наша краiна не багатая на аднаўляльныя крынiцы, заўважыў Мiхаiл МАЛЬКО, вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi «Аднаўляльная энергетыка» Iнстытута энергетыкi Нацыянальнай акадэмii навук:

— У нас амаль адсутнiчае гiдраэнергiя. Нават калi мы збудуем ГЭС па эканамiчна абгрунтаваных праектах, сумарна атрымаем каля 250 МВт, што складзе каля 1 % электраэнергii, вырабленай летась (40,451 млрд кВт·г). Такiм чынам па выпрацоўцы электраэнергii ад АКЭ на чалавека мы зоймем апошняе месца ў Еўропе.

Навуковец дадаў, што рэкi Беларусi мялеюць, i гэты працэс будзе ўзмацняцца. Да таго ж краiна знаходзiцца далёка ад мора, а выпрацоўка энергii ад магутнасцi ветру эфектыўная там, дзе краiна мае выхад да мора, якое ператварае сонечную энергiю ў энергiю ветру. Беларусь далёка ад экватара, i ў краiне праз гэта мала сонца. У сталiцы за год набягае толькi 33 сонечныя днi. У Грэцыi сонечная панэль будзе выпрацоўваць у 2,5 раза больш энергii, чым у Беларусi, прывёў ён прыклады.

Такiм чынам трэба арыентавацца на крынiцы энергii, якiя больш эфектыўныя ў сучасных рэалiях. Напрыклад, вучыцца працаваць з бытавымi адходамi бiялагiчнага паходжання i атрымлiваць ад iх энергiю. А таксама выкарыстоўваць торф, запасаў якога ў краiн хопiць больш як на 100 гадоў.

— У дзевяцi тысячах радовiшчаў маецца 2,4 млрд тон выкапняў, распрацоўваецца каля 40 радовiшчаў. Сярод МВП торф займае каля 15 %, штогод здабываецца каля двух мiльёнаў тон торфу, — паведамiў Мiхаiл ХАМIЦЭВIЧ, начальнiк упраўлення тарфяной прамысловасцi Белпалiвагаза.

Цягам 2021—2025 гадоў плануецца павялiчыць спажыванне торфу ў цэментнай галiне да 511 тысяч тон у год, а на цеплакрынiцах ЖКГ — да 100 тысяч тон у год.

Iрына СIДАРОК

Прэв’ю: m.123ru.net

Загаловак у газеце: АЭС, прыродны газ, АКЭ i энергiя ад адходаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?