Вы тут

Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і некаторыя нафтапрадукты


Беларусь з 1 снежня зніжае экспартныя пошліны на нафту і некаторыя нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2020 года нумар 679. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальна прававым інтэрнэт-партале.


Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, адпрацаваныя нафтапрадукты складзе $42 за 1 т (раней - $42,2).

Пошліна на прамагонны бензін устаноўлена на ўзроўні $23,1 за 1 т (раней - $23,2).

Што датычыцца ставак на таварныя бензіны, лёгкія, сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя маслы, то яны застануцца ранейшымі - $12,6 за 1 т.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лістапада. Тады яны таксама былі зніжаны.

Прэв’ю: yandex.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».