Вы тут

У працы на вуліцах Мінска зараз задзейнічаюць каля 500 адзінак спецтэхнікі ў суткі


Ва ўборцы і процігалалёднай апрацоўцы вуліц сталіцы штосутачна задзейнічаны каля 500 адзінак спецтэхнікі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна». У цяперашніх умовах надвор'я, калі няма багатых снегападаў, у змену працуе ў сярэднім 250 адзінак.


Дарожныя службы працуюць кругласутачна ў дзве змены.

Штосутачна на вуліцах сталіцы працуюць каля 500 прыбіральшчыкаў тэрыторый, якія забяспечваюць чысціню і бяспеку пешаходных зон, спускаў ў падземныя пераходы, прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту.

За 29 лістапада для процігалалёднай апрацоўкі вуліц выкарыстана 610 т солі і 341 т пясчана-саляной сумесі. Улічваючы перапады тэмпературы са станоўчай на адмоўную, пра якія папярэджваюць сіноптыкі, у горадзе будзе працягнута прымяненне рэагентаў для барацьбы з зімовай слізкасцю.

Прэв’ю: Мінск-Навіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.