Вы тут

Жыхар Украіны спрабаваў увезці ў Беларусь 15 патронаў


У 58-гадовага ўкраінца, які рухаўся праз пункт пропуску «Новая Гута», гомельскія мытнікі знайшлі 15 патронаў калібра 9 мм, паведамляе interfax.by ў прэс-службе ДМК.


«Грамадзянін Украіны рухаўся на аўтобусе «Чарнігаў-Мінск». Абраўшы для праходжання мытнага кантролю «зялёны калідор», ён заявіў, што абмежаваных або забароненых тавараў не перамяшчае. Падчас правядзення мытнага агляду асабістых рэчаў грамадзяніна выяўленыя прадметы, канструктыўна падобныя на патроны», — распавялі ў прэс-службе.

У ДМК адзначылі, што «мужчына растлумачыў, што забыў пра знаходжанне патронаў у сваёй сумцы».

У цяперашні час па дадзеным факце праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы, патроны накіраваныя на балістычную экспертызу ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз па Гомельскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна: Не скупіцеся на добрыя словы!

Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна: Не скупіцеся на добрыя словы!

Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?

Грамадства

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.