Вы тут

П'яны студэнт пашкодзіў у Мінску чатыры аўтамабілі


У Мінску затрымана кампанія маладых людзей, якія пашкодзілі чатыры аўтамабілі на тэрыторыі Ленінскага раёна. Пра гэта паведамляе МУС.


Ноччу 31 кастрычніка 19-гадовы студэнт сталічнай ВНУ, які знаходзіўся са сваімі сябрамі ў двары жылога дома, скакаў па аўтамабілях. Таварышы здымалі ўсё, што адбываецца на камеру, і не заміналі проціпраўным дзеянням адзін аднаго.

У выніку сваіх дзеянняў малады чалавек пашкодзіў чатыры аўтамабілі, а таксама аказаў актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні.

- У ходзе далейшых разбіральніцтваў высветлілася, што вышэйзгаданы хлопец таксама датычны да пашкоджання шэрынгавага ровара. Агрэсіўныя дзеянні студэнта таксама засняў яго аднагрупнік, – паведамілі ў МУС.

Агульная сума шкоды склала больш за 1200 рублёў.

Прэв’ю: neg.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».