Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Пасяджэнне лідараў краін-членаў АДКБ пройдзе ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі. Чакаецца, што падчас выступу кіраўнік дзяржавы дасць ацэнку стану міжнароднай бяспекі, агучыць шэраг ініцыятыў Беларусі, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці арганізацыі.

Падчас сесіі лідары краін АДКБ абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне арганізацыі і свеце ў цэлым, выкананне дасягнутых раней дамоўленасцей і супрацьдзеянне новым выклікам і пагрозам, умацаванне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.