Вы тут

Гараскоп стрыжак на снежань


2 снежня, серада. Валасы, падстрыжаныя пры Месяцы ў знаку Рака, будуць непаслухмяныя, стрыжка не будзе трымаць форму.


3 снежня, чацвер. У гэты дзень не варта наведваць салон прыгажосці з мэтай змяніць сваю прычоску, лепш за ўсё заняцца доглядам за валасамі.

4 снежня, пятніца. Спрыяльны час для стрыжак і прычосак. Валасы стануць, як грыва ў льва, — шаўкавістыя, здаровыя, прыгожыя, густыя.

5 снежня, субота. Гэты дзень не сапсуе ніякую прычоску. І лічыцца, што валасы абнаўляюцца менавіта ў суботу, Месяц у Льве гэтаму таксама спрыяе.

6 снежня, нядзеля. Стрыжыце, афарбоўвайце і завівайце валасы як захочаце, а яшчэ змагайцеся з сівізной, апрацоўвайце кончыкі гарачымі нажніцамі і рабіце іншыя неабходныя працэдуры са сваёй шавялюрай.

7 снежня, панядзелак. Дзень, аналагічны папярэдняму, — стрыжка прынясе толькі станоўчыя эмоцыі, радасць і шчасце.

8 снежня, аўторак. Удалы дзень для стрыжкі, афарбоўкі або завіўкі валасоў. Прагартайце модныя часопісы, напэўна, вы знойдзеце прычоску, якая ідэальна вам падыдзе. Тады можна смела адправіцца ў салон прыгажосці для поўнага пераўтварэння.

9 снежня, серада. Спрыяльны дзень для стрыжкі. Валасы лягуць прыгожа, адрастаць будуць павольна.

10 снежня, чацвер. Удалы час для розных працэдур, накіраваных на ўмацаванне валасоў, наданне ім большага бляску, натуральнага бляску.

11 снежня, пятніца. Стрыжка можа прынесці карысць вам, але нашкодзіць валасам, яны могуць стаць непаслухмяныя і знежывелыя.
Калі стрыжка рэгулярная, то асаблівай шкоды не прынясе, калі ж вы стрыжацеся рэдка, адкладзіце паход у цырульню на іншы дзень.

12 снежня, субота. Стрыжка можа істотна сапсаваць настрой і падарваць здароўе.

13 снежня, нядзеля. Работа з валасамі ўмацуе вашу рашучасць і дапаможа ажыццявіць важныя пачынанні.

14 снежня, панядзелак. Удвая неспрыяльны дзень для стрыжкі валасоў. Мала маладзіка, дык яшчэ і зацьменне, будзьце асцярожныя ў такі дзень.

15 снежня, аўторак. Стрыжка прыцягне паляпшэнне фінансавага становішча, добрае стаўленне начальства.

16 снежня, серада. Добры дзень для стрыжкі валасоў, для наведвання салона прыгажосці.

17 снежня, чацвер. Выдатны час для стрыжкі. Яна прымусіць валасы расці хутчэй. Гэты дзень падыходзіць для любых эксперыментаў.

18 снежня, пятніца. Нейтральны дзень, падстрыжаныя валасы будуць адрастаць хутка, але прычоска можа быць не зусім такая, як вы чакаеце. Рэкамендаваныя любыя працэдуры па доглядзе валасоў, як хатнія, так і салонныя.

19 снежня, субота. Стрыжка не прынясе валасам карысці, пазбавіць іх звыклага бляску і сілы.

20 снежня, нядзеля. Дзень, калі стрыжка валасоў сур'ёзна пагоршыць стан вашага здароўя.

21 снежня, панядзелак. Стрыжка можа прывесці да з'яўлення перхаці.

22 снежня, аўторак. Неспрыяльны дзень для стрыжкі, можа пагоршыцца не толькі знешні выгляд, але і здароўе.

23 снежня, серада. Неспрыяльны месяцавы ўплыў на валасы, старажытнымі астролагамі прыкмечана, што калі два разы запар стрыгчы валасы пры Месяцы ў Авене, то можна аблысець.

24 снежня, чацвер. Стрыгучыся сёння, вы папярэдзіце з'яўленне пасечаных кончыкаў, ломкасць і цмянасць валасоў.

25 снежня, пятніца. Стрыжка ці хоць бы выдаленне пасечаных кончыкаў зробяць шавялюру больш моцнай.

26 снежня, субота. Пасля стрыжкі ў гэты перыяд валасы не толькі добра растуць, але і менш сякуцца, умацоўваюцца, а іх структура становіцца значна лепшай.

27 снежня, нядзеля. Спрыяльны дзень для кардынальных перамен у знешнім выглядзе! Новая прычоска адкрые выхад на новы якасны ўзровень!

28 снежня, панядзелак. Стрыжка ў 15-ы месяцавы дзень вельмі небяспечная для перамен і на галаве, і ў жыцці.

29 снежня, аўторак. Стрыжку лепш адкласці, яна не прынясе карысці валасам: стануць цмяныя і ломкія.

30 снежня, серада. Сёння таксама лепш не планаваць стрыжку, вынік можа расчараваць. А вось афарбоўваць валасы можна.

31 снежня, чацвер. Можна рабіць укладку, рэкамендуецца пажыўны догляд з дапамогай маскі, але ад стрыжкі лепш адмовіцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.