Вы тут

Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін можа пагражаць пазбаўленнем волі да 10 гадоў


Так, на тэрыторыі рэгіёна зарэгістравана восем фактаў супрацьпраўных дзеянняў з мэтай блакавання руху цягнікоў. Такую інфармацыю паведамляе афіцыйны партал упраўлення ўнутранных спраў Гомельскага аблвыканкама.


Як адзначаецца, геаграфія зламысных учынкаў шырокая. Усе яны зарэгістраваныя ў розных месцах — на тэрыторыі Гомеля, Добрушскага, Светлагорскага, Гомельскага і Мазырскага раёнаў. Па кожным факце распачатыя крымінальныя справы па артыкуле — наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць шляхоў зносін. Праваахоўнікамі вызначаюцца асобы зламыснікаў.

— Варта адзначыць, што ў асобных выпадках атрымалася ажыццявіць сваю задуму па прыпыненні руху цягнікоў. Так, 2 лістапада ў 07.35 у раёне прыпыначнага пункта Дударава, што на тэрыторыі чыгуначнага перагона Гомель — Добруш, невядомы пры дапамозе алюмініевага дроту стуліў пары рэек. Гэта прывяло да спрацоўвання забараняльнага сігналу святлафора і стала прычынай затрымкі больш чым на 30 хвілін руху на гэтым участку пасажырскіх цягнікоў рэгіянальных ліній зносін «Гомель—Добруш» і «Добруш—Гомель», — адзначаюць праваахоўнікі.

Як нагадвае намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Анатоль Васільеў, парушэнне правіл забяспечэння бяспекі руху на чыгуначным транспарце караецца штрафам ад двух да 50 базавых велічынь. Узнікненне больш цяжкіх наступстваў прадугледжвае крымінальную адказнасць па артыкуле 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін) і караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці месяцаў да 10 гадоў.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і прадстаўнікі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» заклікаюць грамадзян не паддавацца дэструктыўным заклікам і не здзяйсняць учынкі, за якія потым прыйдзецца адказваць па ўсёй строгасці закона.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: ont.by               

Загаловак у газеце: Зламыснікі на чыгунцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».