Вы тут

Чым карысны гарбуз


Гарбуз — гэта свайго роду прыродны вітамінна-мінеральны комплекс, неабходны ўсім нам з надыходам халадоў. Ён цікавы не толькі разнастайнасцю памераў, формаў і колераў, смакавымі якасцямі, але і ў першую чаргу, сваёй карысцю для здароўя. У прыватнасці, як і ўсе прадукты аранжавага і жоўта-аранжавага колеру, гарбуз утрымлівае бэта-карацін — рэчыва, якое з'яўляецца папярэднікам вітаміну А. Той, у сваю чаргу, асноўны вітамін, які абараняе слізістыя верхніх дыхальных шляхоў ад пранікнення вірусаў і бактэрый.


Ды і ўвогуле гарбуз — скарбніца вітамінаў, мінералаў і карысных рэчываў.

— У яго склад уваходзяць вітаміны групы В, C, A, E, D, PP, K, мікраэлементы F, Mg, K, Cu, Ca, Zn, Mn, P, І, амінакіслоты, пекцін, бялкі, клятчатка, глюкоза і іншыя рэчывы. За здольнасць садзейнічаць лячэнню розных захворванняў яго называюць «аранжавым доктарам». Пры рэгулярным ужыванні ён зніжае рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў, мае слабіцельны эфект, станоўча ўплывае на работу стрававальнай сістэмы, стымулюе дзейнасць нырак і печані, выводзіць з арганізма халестэрын і шлакі, спрыяе паляпшэнню зроку, павышае імунную рэакцыю арганізма, мае мачагонныя ўласцівасці і аказвае спрыяльны ўплыў на нервовую сістэму, — расказвае памочнік урача-гігіеніста Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Таццяна Ляшкевіч.

Мякаць гарбуза ўжываюць у сырым выглядзе, смажаць, тушаць, вараць, запякаюць... Пры жаданні можна знайсці велізарную колькасць разнастайных рэцэптаў. Насенне (гарбузікі) — не менш каштоўны складнік плода, чым мякаць. Гэта бадай найлепшая крыніца цынку, які надзвычай карысны для рэгенерацыі скуры і падтрымання мужчынскага здароўя. У ім утрымліваецца трыптафан — амінакіслата, якая прымае ўдзел у вытворчасці сератаніну — так званага гармона шчасця. Таксама гарбузікі здаўна славяцца супрацьгельмінтнымі ўласцівасцямі.

Але важна ведаць, што пры цукровым дыябеце, сур'ёзных парушэннях у рабоце страўнікава-кішачнага тракту і індывідуальнай непераноснасці гарбуз варта ўжываць з асцярожнасцю, а, магчыма, і зусім ад яго адмовіцца.

Алена КРАВЕЦ                                                        

Загаловак у газеце: Аранжавы доктар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.