Вы тут

75 медыкаў атрымаюць узнагароды Беларускага фонду міру


Рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Паклон вам нізкі, нашы дактары» праводзіць Беларускі фонд міру ў рамках праграмы «Клопат і міласэрнасць». Гэта працяг той дапамогі, якую ўжо аказала арганізацыя ўстановам аховы здароўя, што лечаць пацыентаў з COVІD-19.


У пачатку гэтага года, падчас першай хвалі каранавіруснай інфекцыі, Беларускі фонд міру дапамог медустановам на суму больш за 120 тысяч рублёў. Мэтай цяперашняй акцыі з'яўляецца маральная і матэрыяльная падтрымка медыкаў, якія непасрэдна займаюцца лячэннем і доглядам пацыентаў з COVІD-19.

Прадстаўнікі Беларускага фонду міру наведаюць 176 устаноў аховы здароўя, у тым ліку 18 сталічных, 16 — на Брэстчыне, 37 — на Віцебшчыне, 40 — на Магілёўшчыне, 23 — на Гродзеншчыне, па 21 — у Гомельскай і Мінскай абласцях.

Узнагароды Беларускага фонду міру, а гэта падзякі, ганаровыя граматы, медалі «Заслужаны міратворац», атрымаюць па прадстаўленні галоўных урачоў медыкі гарадскіх, раённых, абласных, рэспубліканскіх медустаноў, на базе якіх функцыянуюць ці дзейнічалі раней аддзяленні для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Усяго будзе адзначана 475 медыцынскіх работнікаў. На думку арганізатараў акцыі, гэтыя ўзнагароды не толькі прыцягнуць грамадскую ўвагу да медыцынскай супольнасці і выявяць падзяку, але і дапамогуць працягнуць і актывізаваць збор добраахвотных ахвяраванняў для мэтавай дапамогі медустановам.

Алена КРАВЕЦ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

У каго і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.