Вы тут

Патэнцыял «трафейнага» турызму. Сёлета ён пераведзены ў анлайн-фармат


У краіне растуць папуляцыі паляўнічых відаў жывёл. Колькасць лася дасягнула звыш 40 тысяч асобін, аленя — каля 30 тысяч, казулі — больш за 100 тысяч. Такім чынам, павялічваецца і іх здабыча. Аб гэтым расказаў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр КАЗАРЭЗ.


— У сувязі з гэтым мы чакаем павелічэння колькасці турыстаў пасля паляпшэння сітуацыі з каранавірусам. Патэнцыял паляўнічага турызму дастаткова высокі. Працягваецца летне-асенні сезон палявання на птушыную дзічыну, ужо адкрыўся асенне-зімовы на пушных жывёл, а таксама на капытных. Сёлета колькасць паляўнічых узрасла: калі штогод імі станавілася 1,1—1,2 тысячы чалавек, то ў гэтым годзе іх колькасць склала ўжо 1,6 тысячы. У першую чаргу гэта звязана з закрыццём меж, многім складана кудысьці выехаць, і яны звяртаюць увагу на ўнутраны патэнцыял. Цяпер у нас вельмі актыўна развіваецца інфармацыйная сістэма, якая дае паляўнічым права куплі пуцёвак на паляванне ў анлайн-фармаце. Калі на 1 студзеня бягучага года ў ёй было зарэгістравана прыкладна 2,5 тысячы чалавек, то на сёння іх больш за 3,4 тысячы. Праз яе сёлета мы рэалізавалі больш за 2,3 тысячы пуцёвак. Часцей за ўсё паляўнічыя набываюць іх менавіта на пушных жывёл. Зараз мы займаемся дапрацоўкай гэтай сістэмы з французскім інстытутам пералётных птушак. У верасні Прэзідэнтам быў прыняты Указ № 345, згодна з якім павялічаны тэрмін дзеяння дазволу на нашэнне і захоўванне паляўнічай зброі з трох да пяці гадоў і тэрмін дзеяння медыцынскай даведкі, на падставе якой падаўжаецца або атрымліваецца такі дазвол. Гэта вырашыла праблемнае для многіх пытанне.

Уязны турызм у краіне летась стаў рэкордным: было праведзена каля тысячы паляўнічых тураў, у якіх прыняло ўдзел звыш 2,2 тысячы замежнікаў, а выручка склала больш за мільён еўра. Аб гэтым расказаў намеснік начальніка ўпраўлення палявання, рыбалоўства і турызму Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Уладзімір КАЗЛОЎСКІ.

— Часцей за ўсё да нас прыязджаюць з Расіі (каля 85 працэнтаў ад агульнай колькасці), а таксама з Германіі, Польшчы, Галандыі, Аўстрыі. Здабываюць замежнікі практычна ўсіх паляўнічых жывёл. У асноўным такіх паляўнічых прыцягвае вельмі якасная арганізацыя працэсу, ды і шчыльнасць жывёл у нас вышэй, а значыць, можна здабыць трафей нашмат хутчэй. У бягучым годзе з-за пандэміі сітуацыя з уязным турызмам пагоршылася, шэраг тураў прыйшлося перанесці на наступны год ці адмяніць. Аднак патэнцыял у развіцці ёсць. Таксама некалькі апошніх гадоў мы займаемся зарыбленнем вадаёмаў. З 2015 года ў краіне іх было зарыблена 90 — засялілі каля 200 тон рыбапасадачнага матэрыялу, а гэта прыкладна каля 700 тысяч рыб. Такую дзейнасць плануем працягваць.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: kleo.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».