Вы тут

У Сінгапуры ўпершыню ў свеце дазволілі продаж штучнага мяса


Сінгапурскія ўлады ўпершыню ў свеце дазволілі продаж мяса, вырабленага ў лабараторных умовах. Пра гэта гаворыцца ў заяве Агенцтва па харчаванні рэспублікі, піша ТАСС.


«Ацаніўшы прапановы, што паступілі і вызначыўшы іх бяспеку, было прынята рашэнне дазволіць амерыканскай кампаніі Eat Just прадаваць у Сінгапуры культываваную кураціну», — гаворыцца ў паведамленні. Пры гэтым, як адзначыла кіраўнік ведамства Тан Лі Кім, «супрацоўнікі працягнуць ацэньваць бяспеку, правядуць далейшыя кансультацыі з экспертамі, а таксама будуць адсочваць новыя прадукты, калі яны непасрэдна паступяць на рынак».

Прадстаўнікі Eat Just таксама распавялі, што «мяса, якое атрымана ў лабараторных умовах, значна чысцей з пункту гледжання наяўнасці мікробаў». «Праведзеныя аналізы таксама паказалі больш высокае ўтрыманне бялку, розных амінакіслот, карысных тлушчаў і мінералаў», — адзначылі ў кампаніі. Як чакаецца, першым прадуктам са штучнага мяса, які паступіць у продаж у Сінгапуры, стануць нагетсы.

Прэв’ю: mygazeta.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.