Вы тут

Юрысты Беларусі бясплатна пракансультуюць 4 снежня


Спецыялісты ўсіх натарыяльных бюро і натарыяльных кантор Беларусі 4 снежня правядуць дабрачынную акцыю па бясплатнаму кансультаванню беларусаў і гасцей краіны, традыцыйна прымеркаванай да Дня юрыста.


Цягам усяго дня ў рэжыме анлайн атрымаць адказы можна будзе на пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі натарыусаў, накшталт афармлення спадчынных правоў, складання завяшчання, шлюбнага дагавору, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і іншага.

Каб мінімізаваць асабістыя стасункі і абараніцца ад магчымай рызыкі захворвання на каранавірус, натарыусы будуць кансультаваць па тэлефонам ці праз відэасувязь у месэнджарах. Фармат стасункаў можна вызначыць загадзя, пазваніўшы ў натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро. Поўны спіс гэтых устаноў і іх кантакты можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: examen.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?