Вы тут

У Мінску падаражэе праезд у грамадскім транспарце


Адпаведнае рашэнне Мінскага гарвыканкама ўступіць у сілу пасля яго апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале «Мінск. Афіцыйна». Тарыф на праезд у гарадскім грамадскім транспарце павялічыцца на 10 кап.


Адна паездка ў аўтобусах, якія працуюць у звычайным рэгулярным паведамленні, а таксама тралейбусах, трамваях і электробусах, абыдзецца пасажырам у 75 капеек. Купля талона ў вадзіцеля — у 80 кап., у аўтобусах-экспрэс — адпаведна 90 і 95 кап.

Жэтон у метро будзе каштаваць 80 кап.

На 15% павысяцца таксама цэны на праязныя дакументы. Тарыф на праезд у прыгарадным транспарце павялічыцца на 1 кап. за 1 км.

Апошні раз кошт праезду ў грамадскім транспарце Мінска даражэў у снежні мінулага года. Тады цана адной паездкі ўзрасла на 5 кап.

Прэв’ю: blizko.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».