Вы тут

Дзяніс ДУДАРЭНКА. МІНІЯЦЮРЫ


Кароль дарог

Адмазкi, пагрозы,
ДАIшнiк знаёмы…
«БелАЗ» на дарозе —
Заўсёды галоўны!

 

Сустрэча праз гады

Сутыкнуліся ілбамi звонка,
Ў прывітанні пацiскаем рукi.
— Як жывеш ты сам, як дзеці, жонка?
— Уяві сабе: ужо і ўнукі!

 

Лячыць ці гаіць?

Ідзі да прафесiянала —
Ён орган любы палечыць.
Таблетак усякіх навалам…
А душу гаіць — нечым.

 

Іншая старасць

Кiно, вiно, дамiно…
Так не старэюць даўно.
Цяпер дазваляюць сабе
Месье шале з бажале.

 

Разбурэнне стэрэатыпу

Тэлек плюс ложак — роўна мужчына,
Гэткі існуе стэрэатып.
Я запярэчыць актыўна павінен:
Час свой іначай бавіць прывык.

Выдасца толькі хвiлiнка — нягучна,
Зграбнаю пумаю скок на тахту!
З ноўтбукам уладкаваўшыся зручна,
Пад серыялы смачна храпу…

 

Па заслугах

Узгадайце, як вы працавалi?
На гарбату болей налягалi.
Таму пенсію налічылі
Падобную на чаявыя.

 

Кот без клапот

Коцік апоўдні млява
Выпаўз на сонца, прысеў.
Пачаў прыдумляць справу,
Якой бы заняцца хацеў.

Пуставала мозгу скарбонка,
Думка добрая ўсё не iшла…
А была б у вусатага жонка —
Хутка б мужу справу знайшла!

 

Без фантазіі — ніяк

Дайце паэтам волю
Уволю напрыдумляць:
Сумна iм часам да болю
Факты адны рыфмаваць.

 

Дзяніс ДУДАРЭНКА,
г. Мінск.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.