У Беларусі трэба перафармаціраваць пенсійную сістэму. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў Палаце прадстаўнікоў, прадстаўляючы праграму дзейнасці ўрада да 2025 года.
Па яго словах, мае адбыцца і перафармаціраванне ўсёй пенсійнай сістэмы краіны. Будзе больш задзейнічаны механізм прыватных пенсійных зберажэнняў і карпаратыўных пенсійных праграм наймальнікаў.
«Ва ўрадзе прапрацоўваюцца падыходы па падтрыманню сярэдняй пенсіі па ўзросце на ўзроўні не ніжэй 40 працэнтаў ад сярэднемесячнага заробку па краіне», — дадаў Раман Галоўчанка.
Марыя ДАДАЛКА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.